Юрый Сяргеевіч Лавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юрый Лавец
Поўнае імя Юрый Сяргеевіч Лавец
Нарадзіўся 11 ліпеня 1996(1996-07-11)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 12 (1)
2017—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 33 (3)
2018   Беларусь Чысць 11 (2)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 25 (3)
2020 Швецыя АФК Эскільстуна 0 (0)
2020—2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 37 (4)
2021—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (4)
2023 Беларусь Гомель 14 (2)
2023 Расія Спартак (Кастрама) 15 (0)
2024— Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 верасня 2018

Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў рэгулярна гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4].

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[5]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова[6] і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале».

У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[8]. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9].

У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[11] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[12]. Пакінуў «Спартак» у лістападзе 2023 года[13].

У лютым 2024 года вярнуўся ў дзяржынскі «Арсенал»[14]

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 12 0
2014 дубль Мінск Беларусь 31 3
2015 дубль Мінск Беларусь 24 4
2016 (1) дубль Мінск Беларусь 10 1
2016 (2) Д2 Тарпеда Беларусь 12 1
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 30 3
2018 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 3 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 11 2
2019 Д3 Арсенал Беларусь 25 3
2020 Д2 Арсенал Беларусь 25 4
2021 (1) Д2 Арсенал Беларусь 12 0
2021 (2) Д1 Славія Беларусь 13 0
2022 Д1 Славія Беларусь 28 4
2023 (1) Д1 Гомель Беларусь 14 2
2023/24 (1) Д3 Спартак Расія 15 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yuri Lovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcslavia.by/ru/player/lovec-0
  3. Евсеенко и Пацко перешли в минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Три игрока покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 23 лістапада 2023.
  5. Два экс-игрока дзержинского "Арсенала" подписали контракты со шведским клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  6. Максим Чиж и Юрий Ловец не подошли "Славии" (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
  7. Ловец сменил "Арсенал" на "Славию" (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
  8. Ловец продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (18 снежня 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
  9. Юрий Ловец покинул "Славию" (руск.). football.by (15 лістапада 2022). Праверана 23 лістапада 2023.
  10. Юрий Ловец стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  11. Юрий Ловец покинул "Гомель" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  12. Два белорусских футболиста перешли в "Спартак" из Костромы (Д3) (руск.). football.by (14 ліпеня 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  13. Белорусский хавбек покинул российский клуб (руск.). football.by (22 лістапада 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
  14. Юрий Ловец стал игроком дзержинского "Арсенала" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  15. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 7 лютага 2024.