Адносіны Арменіі і АДКБ
Арменія і АДКБ | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Адносіны Рэспублікі Арменія і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 мая 1992 года Арменія сумесна з Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам, Расійскай Федэрацыяй, Таджыкістанам і Узбекістанам падпісалі ў Ташкенце дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ). Дагавор набыў моц 20 красавіка 1994 года. Дагавор быў разлічаны на 5 гадоў і дапушчаў падаўжэнне. 2 красавіка 1999 года прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі пратакол аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дамовы на наступны пяцігадовы перыяд.
На маскоўскай сесіі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) 14 мая 2002 года было прынята рашэнне аб пераўтварэнні ДКБ у паўнацэнную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
4 лютага 2009 года ў Маскве лідэры краін АДКБ адобрылі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР). Згодна з падпісаным дакументам, КСАР павінны будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Ад Арменіі ў склад КСАР увайшоў 1 батальён, а таксама атрады спецпадраздзяленняў МУС, МНС і органў дзяржбяспекі.
16 студзеня 2012 года Указам Прэзідэнта Армені Сержа Саргсяна было заснавана Пастаяннае прадстаўніцтва Арменіі пры АДКБ з рэзідэнцыяй ў Маскве[1].
15 верасня 2015 года Арменія чарговы раз прыняла старшынства ў АДКБ[1].
16 верасня 2021 года Арменія чарговы раз прыняла старшынства ў АДКБ. Армянскі бок вызначыў наступныя прыярытэты старшынства ў арганізацыі: павышэнне эфектыўнасці АДКБ, далейшае развіццё ваеннага складальніка арганізацыі, барацьба з тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконным абаротам наркотыкаў і нелегальнай міграцыяй[2].
У верасні 2022 года ўлады Арменіі засталіся незадаволеныя рэакцыяй АДКБ на абвастрэнне канфлікту з Азербайджанам. У выніку армянскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у штогадовых ваенных вучэннях «Узаемадзеянне-2022», «Пошук-2022», «Эшалон-2022» ў Жамбылскай і Алмацінскай абласцях Казахстана[3].
Удзел у аперацыях пад эгідай АДКБ
[правіць | правіць зыходнік]5 студзеня 2022 года па прычыне пратэстаў насельніцтва і масавых беспарадкаў у Казахстане прэзідэнт Казахстана звярнуўся да лідэраў АДКБ з просьбай аб аказанні АДКБ міратворчай падтрымкі Казахстану[4]. У ноч з 5 на 6 студзеня Саветам калектыўнай бяспекі (СКБ) было прынята рашэнне аб увядзенні ў Казахстан міратворчых сіл АДКБ[5]. Ад Арменіі ў аперацыі ў Казахстане прымалі удзел каля 100 вайсковых 12-й міратворчай брыгады, якія ажыццяўлялі ахову хлебаабаранкавага камбіната «Аксай», які з'яўляецца галоўным пастаўшчыком хлеба для горада Алма-Аты[6]. Рашэнне адправіць армянскіх вайскоўцаў у Казахстан выклікала ў Арменіі крытыку з боку часткі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі[7].
Звароты па дапамогі АДКБ
[правіць | правіць зыходнік]14 верасня 2022 года ў выніку ўзброенных сутыкненняў на азербайджана-армянскай мяжы, паводле арт. 4 Статута АДКБ Арменія звярнулася да арганізацыі па ваенную дапамогу, каб аднавіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць. У адказ АДКБ толькі выказаў «надзвычайную заклапочанасць сітуацыяй, якая складваецца»[8]. На пасяджэнні нечарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ было вырашана стварыць рабочую групу з ліку супрацоўнікаў сакратарыята і вайскоўцаў Аб'яднанага штаба АДКБ для пастаяннага маніторынгу сітуацыі ў зоне адказнасці. 17 верасня Перадавая група місіі АДКБ (узначальваў генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў), правяла маніторынг абстаноўкі на армяна-азербайджанскай мяжы[9].
Пратэсты супраць удзелу ў арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]18 верасня 2022 года, на плошчы «Францыя» ў Ерэване мясцовыя жыхары правялі акцыю пратэсту за выхад Арменіі з АДКБ. На іх думку АДКБ не прыняла ніякіх мер для прадухілення канфлікту з Азербайджанам[10].
Зноскі
- ↑ а б Армения в ОДКБ (руск.). Постоянное представительство Армении при ОДКБ.
- ↑ Армения приняла председательство в ОДКБ (руск.). www.1lurer.am (3 студзеня 2022).
- ↑ Андрей Сапожников. Армения не будет участвовать в учениях ОДКБ (руск.). Коммерсантъ (26 верасня 2022).
- ↑ Токаев обратился к лидерам стран ОДКБ с просьбой «оказать помощь Казахстану в преодолении террористической угрозы» . Новая газета (5 января 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ Совет ОДКБ решил направить Коллективные миротворческие силы организации в Казахстан . ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 5 студзеня 2022.
- ↑ Антон Лавров, Андрей Федоров, Роман Крецул. Казахстанский экспресс: чем запомнится первая миротворческая миссия ОДКБ (руск.). Известия (11 студзеня 2022).
- ↑ Ольга Ившина, Григор Атанесян. Российская военная разведка и белорусские миротворцы. Кого страны ОДКБ отправляют в Казахстан (руск.). BBC (7 студзеня 2022).
- ↑ Армения запросила военную помощь ОДКБ (руск.). Lenta.ru (14 верасня 2022).
- ↑ Миссия ОДКБ прибыла на границу Армении и Азербайджана (руск.). Интерфакс (17 верасня 2022).
- ↑ В Ереване проходит митинг с требованием выхода из ОДКБ (руск.). Интерфакс (18 верасня 2022).