Аляксандр Робертавіч Лядніцкі
Аляксандр Робертавіч Лядніцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | адвакат, палітык |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1866[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1934[2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Wacław Lednicki[d] і Maryla Lednicka-Szczytt[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Лядні́цкі (польск.: Aleksander Lednicki; 15(27).7.1866, Мінск — 11 жніўня 1934, Варшава) — палітычны і грамадскі дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы. Юрыст, кандыдат юрыдычных навук (1889).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскую губернскую гімназію, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. Узначальваў Маскоўскае рымска-каталіцкае таварыства дабрачыннасці (1896—1917), спрыяў адкрыццю ў Маскве польскіх культурных арганізацый «Лютня», «Сокал», «Польскі дом» і інш. У 1905 удзельнічаў у заснаванні Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, у 1905—1916 член яе ЦК. Член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
У 1906 па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы (ад Мінскай губерні), дзе ўзначаліў Саюз аўтанамістаў. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку краёвага руху ў Беларусі і Літве. У польскім нацыянальным руху прапаноўваў выставіць на першы план заклікі, якія б адпавядалі інтарэсам беларусаў і літоўцаў. У 1907 выступіў з ідэяй утварэння Прагрэсіўнай краёвай партыі, якая б адстойвала інтарэсы ўсяго краю і народаў, што насяляюць яго.
У 1916 пад уплывам паражэнняў Расіі ў І сусветнай вайне, канчаткова стаў прыхільнікам незалежнасці польскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што прывяло і да разрыву з партыяй кадэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) старшыня Ліквідацыйнай камісіі па справах Каралеўства Польскага. З кастрычніка 1918 у Варшаве, выдаваў часопіс «Tydzień Polski» («Тыдзень польскі»). У 1919 адзін з кіраўнікоў Таварыства польска-беларускага сяброўства (Польска-беларускае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі), у 1922 удзельнічаў у выбарах у сейм ад Саюза крэсавай дэмакратычнай інтэлігенцыі.
З 1924 працаваў юрыдычным кансультантам. У сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі скончыў самагубствам. У 1937 суд прызнаў яго невінаватым.
Выбраная біябліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Z lat wojny. Artykuły, listy, przemówienia (1915—1918). Warszawa, 1921.
- Nasza polityka wschodnia. Warszawa, 1922.
Зноскі
- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN
- ↑ Bibliothèque nationale de France Aleksander Lednicki // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
- Смалянчук А. Лядніцкі // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
- Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А.Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
- Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане : Матэрыялы VI Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2005 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 80—108.
- Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
- Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
- Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
- Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s.
- Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Робертавіч Лядніцкі
- Асобы
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Кадэты
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні
- Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Краёўцы
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання