Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч
Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 (19) студзеня 1863[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1949[2][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, празаік, навэліст |
Жанр | апавяданне, аповесць[d], раман і нарыс |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч (сапраўднае прозвішча — Папоў; 7 [19] студзеня 1863, станіца Ніжнекурмаярская, Вобласць Войска Данскога — 19 студзеня 1949, Масква) — рускі[4] пісьменнік, журналіст, вайсковы карэспандэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 (19) студзеня 1863 года ў станіцы Ніжнекурмаярская (цяпер Цымлянскага раёна Растоўскай вобласці). Бацька — данскі казак, быў палкавым скарбнікам, есавулам Войска Данскога. Дзіцячыя гады правёў у Польшчы, дзе служыў яго бацька. У 1873 годзе вярнуўся з сям’ёй на Дон у станіцу Усць-Мядзведзіцкую.
Скончыў Усць-Мядзведзіцкую гімназію (1883). Паступіўшы ў 1883 у Пецярбургскі ўніверсітэт, на фізіка-матэматычны факультэт, Аляксандр Папоў трапіў у асяроддзе рэвалюцыйнага студэнцтва, пазнаёміўся з марксізмам. За ўдзел у рэвалюцыйным руху (разам з А. І. Ульянавым) і ў сувязі з замахам на Аляксандра III А. Папоў быў арыштаваны і высланы ў Архангельскую губерню. Падчас ссылкі напісаў у Пінезе сваё першае апавяданне «На крызе», якое было пад псеўданімам Серафімовіч апублікавана ў газеце «Русские ведомости» ў 1889 годзе. Па сканчэнні высылкі А. Серафімовіч жыў на Доне пад наглядам паліцыі, працягваючы сваю літаратурную дзейнасць.
У 1902 годзе перасяліўся ў Маскву, быў удзельнікам літаратурнай групы «Среда». Пазнаёміўся з Максімам Горкім, стаў супрацоўнічаць у выдавецтве «Знание».
У час Першай сусветнай вайны быў вайсковым карэспандэнтам газеты «Русские ведомости».
Безумоўна прыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1918 годзе ўзначальваў літаратурны аддзел газеты «Известия». Член РКП(б) з 1918 года.
З лістапада 1926 па жнівень 1929 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Октябрь». Дэлегат XVI з’езда ВКП (б). Адзін з арганізатараў Саюза пісьменнікаў СССР. У 1934 годзе абраны ў склад Прэзідыума кіравання СП СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).
Памёр 19 студзеня 1949 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (пляцоўка № 1).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурны дэбют адбыўся ў 1889 годзе[5]. Першая кніга — «Апавяданні і нарысы» (1901). У ранніх творах раскрываў драматызм штодзённай барацьбы чалавека за выжыванне. Серафімовіч дае цвярозы аналіз грамадскіх супярэчнасцей Расіі канца 19 стагоддзя, засноўваючыся на багатым запасе назіранняў з жыцця сялянства, казацтва і іншых пластоў народа[6]. У аповесці «Пяскі» (1908), рамане «Горад у стэпе» (1912) — маральная праблематыка, звязаная з развіццём капіталізму ў горадзе. Раман «Жалезны паток» (1924), у аснове якога гістарычны факт — паход Таманскай арміі ў 1918 годзе цераз Каўказскі хрыбет для ўз’яднання з Чырвонай Арміяй, лічыўся класікай сацыялістычнага рэалізму. Аўтар нарысаў пра калектывізацыю (серыя «Па данскіх стэпах», 1931), грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, артыкулаў пра літаратуру.
На беларускую мову яго творы перакладалі С. Іва, П. Місько, С. Хурсік і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Собр. соч. Т. 1—7. М., 1959—60.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Вераб’іная ноч: Алавяданні. Мн., 1930;
- Горад у стэпу. Мн., 1930;
- Жывы астрог: Апавяяанні. Мн., 1930;
- Сопка з крыжамі: Апавяданні. Мн., 1930;
- У нумары. Мн., 1930;
- У сям’і: Апавяданне. Мн., 1930;
- Працавітыя юнакі: Апавяпанні. Мн., 1931;
- Стачка. Мн., 1932; Жалезны паток. 3 выд. Мн., 1936;
- Апавяданні. Мн., 1937 (на вокл.: 1938).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Леніна (1933)
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (18.1.1943)
- ордэн «Знак Пашаны» (31.01.1939)
- медалі
- Сталінская прэмія першай ступені (1943) — з фармулёўкай «За шматгадовыя выбітныя дасягненні ў літаратуры»; у гады Вялікай Айчыннай вайны перадаў яе ў Фонд абароны.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Серафимович Александр Серафимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Alexander Serafimowitsch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БелЭн 2002, с. 344.
- ↑ bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 6 верасня 2019.
- ↑ Русские детские писатели XX века. Биобиблиографический словарь. — С. 400.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Серафімовіч Аляксандр Серафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Серафимо́вич Александр Серафимович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 276. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч
- В. А. Разумный Воспоминания современника об А.Серафимовиче
- Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Вобласці Войска Данскога
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі СПбДУ
- Выкладчыкі СПбДУ
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Бальшавікі
- Пісьменнікі Расіі
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Данскія казакі
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя