Аляксей Георгіевіч Бондар (15 кастрычніка1908, в. Касцяшы, Уздзенскі раён — 3 лютага1994) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР. Заслужаны юрыст БССР (1968)[1].
Член КПСС з 1930. Скончыў Беларускі дзяржаўны прававы інстытут пры Наркамаце юстыцыі БССР (1935). З 1935 у органах пракуратуры БССР. З ліпеня 1941 у складзе Мінскага падпольнага абкама КП (б) Б. У 1941-42 намеснік камандзіра Мінскага партызанскага злучэння. У 1943-44 упаўнаважаны ЦШПР пры штабе Бранскага фронту. З 1944 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. З 1945 сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 1949 пракурор БССР. З 1967 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. Член ЦК КПБ у 1949-71, член Рэвізійнай камісіі КПБ з 1971 года[1].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трох скліканняў (1950 г., 1954 г., 1958 г.). Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР другога, трэцяга, шостага і сёмага скліканняў (1947 г., 1951 г., 1963 г., 1967 г.)[2].
↑ абБондарь Алексей Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 72. — 737 с.
Зоя Калкоўская. На алтары дзяржаўнасці(нявызн.)(недаступная спасылка). Дзяржаўная ўстанова «Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» (14 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2017. Праверана 20 мая 2016.