Васіль Сцяпанавіч Капітан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Капітан
сцяг
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
сцяг
28 лютага 1996 — 12 снежня 1996
Прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Васіль Шаладонаў
Пераемнік Алег Бажэлка
 
Адукацыя
Дзейнасць пракурор
Нараджэнне 18 сакавіка 1952(1952-03-18)
Смерць 11 сакавіка 2020(2020-03-11) (67 гадоў)

Васі́ль Сцяпа́навіч Капіта́н (18 сакавіка 1952, в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР — 11 сакавіка 2020) — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 сакавіка 1952 года ў сям’і рабочых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці.

У 1985 годзе прызначаны намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці. Пасля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу.

У маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 сышоў у адстаўку.[2]

Памёр 11 сакавіка 2020 года[3].

Зноскі