Мікалай Іванавіч Ігнатовіч
Мікалай Ігнатовіч | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
15 кастрычніка 1991 — 5 снежня 1992 | ||||
Прэм’ер-міністр | Вячаслаў Кебіч | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі | |||
Пераемнік | Васіль Шаладонаў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | адвакат | |||
Нараджэнне | 17 мая 1940 | |||
Смерць | 1992 | |||
Пахаванне |
Мікала́й Іва́навіч Ігнато́віч (17 мая 1940, в. Адахаўшчына Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР — 5 снежня 1992[1], Мінск) — першы Генеральны пракурор незалежнай Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў адвакатам Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласці.
З 1970 займаў розныя пасады ў органах пракуратуры Мінскай вобласці.
З 1976 — следчы па асабліва важных справах пры пракуроры Беларускай ССР. Расследаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі Першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава. З яго дапамогай абвінавачаны мацёры злачынец, які арудаваў на працягу многіх гадоў у Віцебскай вобласці і які здзейсніў звыш 30 забойстваў.
У 1989 годзе абіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў у ім Камісію па пытаннях прывілеяў і льгот.
15 лістапада 1991 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[3]
Памёр 5 снежня 1992 года ад раку страўніка.[4] Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Зноскі
- ↑ Будзьма беларусамі. Каляндар. 5 снежня
- ↑ http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь(руск.)
- ↑ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 1991 года № 1178-XII «Аб абранні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Артыкул на www.kommersant.ru(руск.)