Анатоль Мар’янавіч Дзямецкі
Анатоль Мар’янавіч Дзямецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 жніўня 2002 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія, анатомія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Дзяме́цкі Анатоль Мар’янавіч[1] (15 кастрычніка 1921 — 31 жніўня 2002)[2] — вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Юркаўцы (Вінніцкая вобласць Украіны). У 1940 годзе скончыў школу і паступіў у Харкаўскі інстытут чыгуначнага транспарту. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добрахвотнікам пайшоў на фронт, уступіў ў студэнцкі батальён у Харкаве. Быў разведчыкам. Скончыў курсы радыстаў. Удзельнік баявых дзеянняў на Варонежскім, 1-м Украінскім, 2-м Украінскім франтах, бітвы на Курскай дузе, вызвалення Украіны і Венгрыі. У 1952 годзе скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут і быў накіраваны ў Віцебск. Працаваў хірургам у шпіталі для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і ў бальніцы імя Калініна, загадчыкам здраўпункта станкабудаўнічага завода імя Кірава[2]. З 1953 года А. М. Дзямецкі ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, з 1956[1] года асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О круговом шве артерий при острой лучевой болезни». З 1965 г. на пасадзе загадчыка кафедрай, дацэнт. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Состояние магистральных вен конечности при операциях на бедренной артерии». У 1983 годзе прафесар Дзямецкі прызначаны старшынёй праблемнай камісіі Міністэрства аховы здароўя СССР «Магнітабіялогія і магнітатэрапія ў медыцыне»[2].
Памёр А. М. Дзямецкі 31 жніўня 2002 г.[2]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вучонаму належаць навуковы працы па стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе, метадах рэарграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне і інш.
З 1987 года пад кіраўніцтвам А. М. Дзямецкага праводзіліся даследаванні па распрацоўцы спосабу перасадкі касцявога мозгу. З 1999 г. ён узначальваў Міжнародную медыка-біёлага-тэхнічную асацыяцыю магнітолагаў. Быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай Народнай Акадэміі навук і сапраўдным членам Міжнароднай Акадэміі экалогіі і прыродакарыстання[2].
Вучонаму належаць за 350 навуковых прац, 5 манаграфій, 1 вучэбны дапаможнік, 5 аўтарскіх пасведчанняў, 2 пасведчанні на прамысловы ўзор, 1 патэнт і 37 рацыяналізатарскіх прапаноў[2].
Сярод апублікаванага:
- Магнитные поля в здравоохранении — Самара, 1991. (разам з Б. Н. Жукавым і А. У. Цацоха):
- Лечение термических ожогов — Ростов-на-Дону, 1992. (у сааўтарстве)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б в г д е ё Анатолий Марьянович Демецкий — врач, педагог, учёный: (к 90-летию со дня рождения) / В. В. Становенко и др. // Новости хирургии. — 2011. — Т. 19, № 6. — С. 150—153. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 139.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёў-Падольскім раёне
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Анатамы Беларусі