Андрэй Младзяноўскі
Андрэй Младзяноўскі | |
---|---|
польск.: Andrzej Młodzianowski | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1627 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1686 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар, паэт |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Младзяноўскі (польск.: Andrzej Młodzianowski; 30 лістапада 1627, каля Коўна — 10 студзеня 1686, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог, новалацінскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сканчэння курса паэтыкі ў ковенскіх езуіцкіх школах 1 ліпеня 1642 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце, вывучаў пад кіраўніцтвам прафесара Паўла Ідзкоўскага рыторыку ў настаўніцкай семінарыі пры Віленскай акадэміі (1644—1646). Прайшоў курс філасофіі ў Пінскім езуіцкім калегіуме (1646—1649). Выкладаў у класах граматыкі ў Коўне (1649—1650) і паэтыкі ў Оршы (1650—1651).
Скончыць курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (паступіў у 1651 г.) перашкодзіў пачатак вайны 1654—1667 гг., а таму А. Младзяноўскі давучваўся ўжо ў мараўскім Оламаўцы (1655—1656). У 1656 г. быў высвечаны на ксяндза. Знаходзячыся на тэрыторыі Чэшскай правінцыі Таварыства Ісуса, быў спаведнікам палякаў і прафесарам сінтаксісу ў Уроцлаве (1656—1657), прафесарам паэтыкі ў Опаве (1657—1658), прафесарам рыторыкі ў Свідніцы (1658—1659).
У 1660 г. вярнуўся ў Літву. Працаваў прафесарам рыторыкі і прэфектам школ у Коўне (1660—1661) і Крожах (1661—1662). У 1664 г. перадаў свой спадчынны маёнтак на карысць ковенскай езуіцкай школы. Прэфект школ у Крожах (1668—1671), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у Полацку (1672—1674) і Нясвіжы (1674—1675), прафесар тэалогіі ў Нясвіжы (1675—1676). З 1676 па 1678 і з 1680 па 1683 гг. як суперыёр узначальваў езуіцкую рэзідэнцыю ў Коўне, а ў 1678—1679 гг. быў прэфектам школ у Крожах[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Апублікаваў панегірыкі: Domestica Samogitiae Ducatus ornamenta (Мітава, 1668) у гонар жамойцкага біскупа Казіміра Паца; Suppetiae militares ex Divis Polonae Lituanaeque gentis Tutelaribus (Вільня, 1671) у гонар віленскага ваяводы Міхала Казіміра Паца; Auguria spei publicae (Вільня, 1673) у гонар полацкага ваяводы Казіміра Яна Сапегі; Icones Symbolicae vitae et mortis B. Josaphat (Вільня, 1675) у гонар Іасафата Кунцэвіча, дзе ў 40 вершах прадставіў жыццё і цноты пакутніка. Быў аўтарам драматычных твораў для школьнага тэатра. У рукапісах пакінуў лекцыі па рыторыцы з часоў выкладання ў настаўніцкай семінарыі ў Полацку і трактат па маральнай тэалогіі, напісаны ў 1675 г. у Нясвіжы[2].
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 109—110.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1627 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Нарадзіліся ў Каўнасе
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1686 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума