Казімір Пац
Казімір Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Казімір Пац, невядомы мастак, XVII стагоддзе | |||||||
![]() Герб «Газдава» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Белазор | ||||||
Пераемнік | Готхард Ян Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Казімір Сапега | ||||||
Пераемнік | Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1695 | ||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Пётр Пац | ||||||
Маці | Альжбета Шэмет | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
![]() |
Казімір Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (1664—1667) і жамойцкі (ад 1668).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэметаў. Брат вялікага гетмана Міхала Казіміра.
Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысвяціць сябе духоўнай кар'еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі і кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленні з якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.
Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак не здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў сувязі з памяншэннем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Pacowie: materyjały historyczno-genealogiczne Архівавана 3 снежня 2021. / ułożone i wydane przez Józefa Wolffa. — Petersburg, 1885. S. 137—141.
- Jan Władysław Poczobut Odlanicki. Pamiętnik. — Warszawa, 1987
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генеалогія Пацаў Архівавана 5 кастрычніка 2013.