Аповесць мінулых гадоў (мультфільм)
Аповесць мінулых гадоў | |
---|---|
Рэжысёры | |
Аўтары сцэнарыя | |
Краіна |
«Аповесць мінулых гадоў» — серыя гісторыка-пазнавальных мультфільмаў пра ўзнікненні гербаў беларускіх гарадоў, выпушчана студыяй «Беларусьфільм». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Ігар Волчак. Мультфільмы зняты ў змяшанай тэхніцы, першая серыя выйшла ў 2006 годзе[1].
Мультфільмы
[правіць | правіць зыходнік]Аповесць мінулых гадоў (2006)
[правіць | правіць зыходнік]У першым фільме распавядаецца гісторыя ўзнікнення гербаў некалькіх абласных цэнтраў — Мінска, Брэста і Гродна.
Мультфільм доўжыцца 6 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Ігар Волчак, Міхаіл Тумеля, Аляксандр Ленкін і Уладзімір Пяткевіч[1].
Аповесць мінулых гадоў 2 (2007)
[правіць | правіць зыходнік]Працяг гісторыі пра ўзнікненне гербаў абласных цэнтраў Беларусі, гэтым разам Гомеля, Віцебска і Магілёва.
Працягласць — 7 хв. 22 сек. Аўтар сцэнара — М. Песелева. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Наталля Хаткевіч, Ірына Кадзюкова, Аляксандр Ленкін і Міхаіл Тумеля[2].
Аповесць мінулых гадоў 3 (2008)
[правіць | правіць зыходнік]У новую мультыплікацыйную карціну ўвайшлі фільмы пра гербы Полацка, Шклова, Мазыра, Червеня, Пружан і Наваградка — па адным горадзе з кожнай вобласці.
Працягласць мультфільма складае 13 хвілін. Аўтары сцэнара: Міхаіл Тумеля і Яўген Надтачэй. Рэжысёры-пастаноўшчыкі — Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Наталля Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачэй і Таццяна Кубліцкая[3].
Аповесць мінулых гадоў 4 (2010)
[правіць | правіць зыходнік]У чацвёртай частцы распавядаецца пра гербы такіх гарадоў, як Браслаў, Карэлічы, Лагішын, Брагін, Горкі і Заслаўе. Працягласць серыі складае 13 хвілін.
Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Ірына Кадзюкова, Наталля Хаткевіч, Яўген Надтачей і Наталля Касцючэнка[4].
Аповесць мінулых гадоў 5 (2012)
[правіць | правіць зыходнік]Аповед пра гербы Косава, Салігорска, Быхава, Турава, Слоніма і Копысі.
Працягласць мультфільма 13 хвілін. Аўтар сцэнара — Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Юлія Цітова, Таццяна Кубліцкая, Аляксандр Ленкін і Наталля Касцючэнка[5].
Аповесць мінулых гадоў 6 (2014)
[правіць | правіць зыходнік]У гэтай серыі аповед ідзе пра гербы Лельчыц, Бабруйска, Ліды, Слуцка, Гарадка і Пінска. Працягласць серыі складае 13 хвілін[6]. Упершыню ў серыяле скарыстана пластылінавая анімацыя (сюжэт пра герб Бабруйска)[7][8].
Аўтары сцэнара: Вольга Пцічкіна, Сяргей Булыга, Аляксандр Ленкін, Міхаіл Тумеля, Яўген Надтачэй і Дмітрый Якутавіч. Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Міхаіл Тумеля, Ірына Тарасава, Наталля Касцючэнка, Руслан Сінкевіч, Марыя Матусевіч, Ксенія Мар'янкава і Яўген Надтачэй[6][9].
Прызы
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 — Прыз за найлепшае выяўленчае рашэнне мастакам-пастаноўшчыкам (Аповесць мінулых гадоў 3), Адкрыты расійскі фэст анімацыйнага кіно (Суздаль).
- 2009 — Гран-пры «Крыштальны аловак» у намінацыі «Найлепшы мультыплікацыйны фільм» (Аповесць мінулых гадоў 3), Анимаевка (Магілёў)[3].
- 2010 — Прыз за найлепшы анімацыйны фільм (Аповесць мінулых гадоў 2), VII Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў (Брэст)[2].
- 2010 — Прыз за найлепшы анімацыйны фільм (Аповесць мінулых гадоў 3), VII Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў (Брэст)[3].
Зноскі
- ↑ а б «Аповесць мінулых гадоў-1" (2006) Архівавана 13 чэрвеня 2015.
- ↑ а б Аповесць мінулых гадоў - 2 (2007) Архівавана 14 чэрвеня 2015.
- ↑ а б в Аповесць мінулых гадоў - 3 (2008) Архівавана 13 чэрвеня 2015.
- ↑ Аповесць мінулых гадоў - 4 (2010) Архівавана 20 красавіка 2013.
- ↑ Аповесць мінулых гадоў – 5 (2012) Архівавана 24 красавіка 2014.
- ↑ а б Аповесць мінулых гадоў – 6 Архівавана 26 жніўня 2014.
- ↑ "Беларусьфільм" зніме пластылінавы мультфільм пра Бабруйск | Культура
- ↑ 2417-94 | Газета «Мінскі кур'ер»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 30 сакавіка 2016.
- ↑ Прэс-паказ анімацыйных фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм" Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Шрэка» ў беларускай анімацыі не будзе ніколі — артыкул пра серыял на сайце naviny.by