Герб Ліды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Ліды
Дэталі
Гарадскі герб з 1845 г. да пач ХХ ст.

Герб Ліды — адзін з сімвалаў горада Ліды. З’яўляецца адным з старэйшых гербоў Беларусі. Ліда атрымала свой герб паводле магдэбургскага права 17 верасня 1590 г. падпісанага Жыгімонтам III.

Герб прадстаўляе сабою барочны шчыт разбіты «у слуп». У правым полі чырвонага колеру залаты леў, павернуты ўправа, у левым блакітным — два перахрышчаных залатых ключы.

Леў — папулярная геральдычная жывёла, ён асацыіруецца з сілай, магутнасцю, велікадушнасцю, высакароднай адвагай. Лідскі леў стаіць у звычайнай геральдычнай позе, на задніх лапах, пярэднімі атакоўвае, павёрнуты ў профіль, язык высунуты з пашчы, хвост узняты і загнуты; але ў адрозненні ад тыповых ільвоў на лідскім гербе выява павёрнута ўлева. Чырвонае поле — сімвалічнае поле, якое прамочана крывёю ваяроў. Толькі тры беларускія гарады маюць выяву ільва на сваіх гербах: Ліда, Слонім і Гарадок (Віцебская вобл.). Скрыжаваныя залатыя ключы адзіныя на беларускіх гербах. Блакітны колер азначае паветра, ключы на блакітным — магчыма ключы ад рая, калі жыццё пражыў мужна.

6 красавіка 1845 г. указам Мікалая I, герб быў зменены на новы, які ўяўляў сабою шчыт, падзелены на дзве паловы. У верхняй палове — герб Віленскай губерні (пагоня), у ніжняй сноп хлеба і серп. Сённяшні герб горада прадстаўлены ў выглядзе ад 1590 г.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 мая 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 85.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]