Герб Гродна
Герб Гродна | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1990 |
Шчыт |
Барочны |
Заснаванне | 1 кастрычніка 1990 |
Герб Гродна — адзін з сімвалаў горада Гродна Гродзенскай вобласці. Герб зацверджаны Рашэннем Гродзенскага Савета народных дэпутатаў (#41) ад 1 кастрычніка 1990 года.
Гістарычны герб горада Гродна зацверджаны XVI ст., адноўлены 15 чэрвеня 1988 г.: «Алень, які скача ў правы бок шчыта цераз тын, на галаве аленя паміж рагамі ўмацаваны залаты крыж».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Наданне герба
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/Horadnia._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F_%281840-49%29.jpg/180px-Horadnia._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F_%281840-49%29.jpg)
Лічыцца, што герб быў нададзены гораду ў 1540 годзе каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Бонай Сфорца, аднак першыя пячаткі з выявай герба датуюцца 1565 годам. На іх намаляваны алень, які скача з залатым крыжам паміж рагоў — алень Святога Губерта.
У Гродне Святы Губерт шанаваўся гараджанамі як прыклад маральнага самаўдасканалення і як заступнік паляўнічых, бо паляванне ў старажытным Гродне доўгі час было ледзь не асноўным відам дзейнасці. Побач з горадам размяшчаліся багатыя паляўнічыя ўгоддзі (якія сталі пасля каралеўскімі) Белавежскай і Гродзенскай пушчы. Паляванне вялося галоўным чынам на буйнога мяснога звера (зуброў, тураў, аленяў, дзікоў), якога у наваколлях Гродна ў той час было багата. Агароджа, цераз якую скача алень, была дададзена да герба пазней і сімвалізуе свабодалюбнасць жыхароў Гродна.
У складзе Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Grodno_COA_%28Grodno_Governorate%29_%281845%29.png/150px-Grodno_COA_%28Grodno_Governorate%29_%281845%29.png)
Пасля далучэння горада да Расійскай імперыі ў 1795 г., стары герб быў скасаваны. У 1802 г. быў зацверджаны герб Гродзенскай губерні: на верхняй частцы шчыта быў намаляваны вершнік з васьміканцовым крыжам на шчыце — т.зв. «Пагоня», а ў ніжняй — выява зубра на чырвоным фоне. 6 красавіка 1845 г. вершнік з герба быў прыбраны. У 1878 зменена выява зубра, гербу былі нададзены імператарская карона, стужкі і дубовае лісце.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/POL_Grodno_COA.svg/120px-POL_Grodno_COA.svg.png)
Аднаўленне гістарычнага герба
[правіць | правіць зыходнік]15 чэрвеня 1988 года рашэннем № 285 выканкама Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў зацверджаны сучасны герб Гродна. Аўтары: Віталь Андрэевіч Фралоў і Сяргей Васільевіч Ільін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны алень Святога Губерта з жоўтым крыжам паміж рагамі, які пераскоквае цераз агароджу белага колеру.
Святы Губерт — каталіцкі святы, біскуп Льежскі. Губерт некаторы час жыў пры двары франкскага караля Тэадорыха III, потым пры двары Піпіна, заступнік паляўнічых. Сам Губерт быў заўзятым паляўнічым і да таго ж смелым чалавекам, часта знікаў у лесе, аднойчы ў час палявання здарылася страшная бура, і Губерт адбіўся ад сваіх таварышаў і заблукаў у лясным гушчары. Надзеі на выратаванне ўжо не было, і Губерт звярнуўся з малітвай да Бога, калі ўбачыў аленя, які горда стаяў сярод дрэў, а паміж яго рагамі ззяў крыж. Ідучы за гэтым аленем, паляўнічы і выбраўся з гушчару. Здзіўлены паляўнічы не адрозніваўся прыстойнасцю паводзін, аднак гэты знак настолькі ўразіў яго, што ён цалкам змяніў сваё жыццё, стаўшы з тых часоў дбайным хрысціянінам — бедным ён раздаў усю сваю маёмасць, і, больш таго, зрабіў духоўную кар’еру.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Я. Рассадин, А. М. Михальчанка «Гербы и флаги городов и районов Беларуси», Минск, 2005
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Гродна