Артур Арц фон Штраўсенбург
Артур Арц фон Штраўсенбург | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Arthur Arz von Straußenburg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Карл I Габсбург | ||||||
Папярэднік | Франц Конрад фон Гётцэндорф | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 чэрвеня 1857[1] |
||||||
Смерць |
1 чэрвеня 1935[1] (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1876 — 1918 | ||||||
Прыналежнасць | Аўстра-Венгрыя | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Званне |
генерал-палкоўнік |
||||||
Камандаваў |
15-я пяхотная дывізія 6-ы корпус 1-я армія |
||||||
Бітвы | Першая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арту́р Арц фон Штра́ўсенбург (ням.: Arthur Arz von Straußenburg, 16 чэрвеня 1857, Германштадт, Трансільванія — 1 ліпеня 1935, Будапешт, Венгрыя) — барон (1917), аўстра-венгерскі генерал-палкоўнік (1918).
Юнацтва і пачатак службы
[правіць | правіць зыходнік]Арц фон Штраўсенбург паходзіў з шляхетнага саксонскага роду (немцаў, якія перасяліліся ў Трансільванію ў Сярэднія Стагоддзі). Сын эвангелічнага святара. Пасля заканчэння евангелічнай гімназіі ў Германштадте і юрыдычнага вучылішча ў 1878 годзе паступіў добраахвотнікам у аўстра-венгерскую армію. У 1887 годзе скончыў Акадэмію Генштаба, затым знаходзіўся на розных камандных пасадах у Генштабе. У 1912 годзе быў прызначаны камандзірам пяхотнай дывізіі.
Пачатак Першай сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]Яго дывізія з пачаткам баявых дзеянняў вызначылася ў баях пры Камарова. У верасні 1914 года ён быў прызначаны камандуючым 3-м армейскім корпусам. У канцы 1914 — пачатку 1915 гадоў кіраваў сектарам фронту ў раёне Галубкі. У студзені 1915 года ён быў прызначаны камандуючым спецыяльнай армейскай групай, якая пазней увайшла ў склад 11-й германскай арміі пад камандаваннем Аўгуста фон Макензена. Арц фон Штраўсенбург камандаваў гэтай групай пры прарыве рускага фронту ў Галіцыі і пры штурме Брэст-Літоўска. У 1916 годзе падчас Брусілаўскага прарыву корпус Арц фон Штраўсенбурга панёс цяжкія страты.
Румынская кампанія
[правіць | правіць зыходнік]У 1916 годзе Румынія выступіла на баку Антанты і абвясціла вайну Аўстра-Венгрыі, утварыўся новы фронт — Румынскі. Арц фон Штраўсенбург быў прызначаны камандуючым 1-й арміяй, засяроджанай супраць Румыніі. У яе складзе было ўсяго 10 000 чалавек, і сам Штраўсенбург называў сябе «камандуючым без арміі». 1-я армія Штраўсенбурга ўвайшла ў склад нямецкіх войскаў пад камандаваннем фон Фалькенгайна. У жніўні румынскія войскі пры падтрымцы рускіх часцей пачалі наступленне ў Трансільваніі. 1-я армія Штраўсенбурга прыняла ўдзел у контрнаступленні ў Трансільваніі; маючы ў сваім распараджэнні ўсяго адзін корпус і некалькі дывізій, армія Штраўсенбурга здолела адціснуць румынскія войскі з тэрыторыі Аўстра-Венгрыі.
Начальнік Палявога Штаба
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1917 года Арц фон Штраўсенбург быў прызначаны начальнікам Палявога Штаба пры імператары Карле I, фактычна стаўшы галоўнакамандуючым аўстра-венгерскімі войскамі. З 1917 года галоўным фронтам вайны для Аўстра-Венгрыі стаў Італьянскі. На ім адбылася бітва пры Капарэце, у якой аўстра-венгерскія войскі разбілі італьянскія часткі. У 1918 годзе Арц фон Штраўсенбург, будучы ў Германіі, выказаўся за пачатак перамоваў з саюзнікамі. Да канца 1918 года ў аўстра-венгерскай арміі прайшоў працэс раскладання, венгерскія часткі пакінулі свае пазіцыі на фронце і 3 лістапада ваенныя дзеянні спыніліся.
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]Пасля распаду Аўстра-Венгрыі і завяршэння Першай сусветнай вайны Арц фон Штраўсенбург выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Вене. У 1926 годзе венгерскі ўрад прызначыў яму высокую пенсію і ён пераехаў у Будапешт. У Будапешце Штраўсенбург пісаў мемуары і ўспаміны. Аўтар кніг: «Да гісторыі Вялікай вайны 1914—1918» (Вена — Лейпцыг, 1924), «Барацьба і абарона імперыі» (Вена — Лейпцыг, 1933).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118504592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118504592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118504592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў жудзецы Сібіу
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя ў Будапешце
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 3-й ступені
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Асобы
- Нарадзіліся ў Трансільваніі
- Памерлі 1 ліпеня
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)
- Аўстрыйскія генерал-палкоўнікі