Арцём Аляксандравіч Фядзянін
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Фядзянін | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Арцём Фядзянін (нар. 25 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец «Гомеля», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2012 замацаваўся ў рэзервовай камандзе «Гомеля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў.
У студзені 2013 года разам з іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[3]. Дэбютаваў за «Гомель» у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2013 года, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:0).
У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Рэчыца-2014»[4]. Улетку 2014 замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У снежні 2014 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5], з якім у лютым 2015 года падоўжыў кантракт[6].
У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль «Гомеля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 года папоўніў склад «Гомельчыгунтранса»[7], аднак у красавіку пакінуў клуб, так і не згуляўшы ніводнага матча. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[8], але каманда знялася з чэмпіянату. У маі 2016 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка».
У красавіку 2017 года стаў іграком «Асіповічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[9]. У «Смалявічах» замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2019, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне.
У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[10] і неўзабаве стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[12]. У красавіку 2021 года не выступаў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў складзе.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[14], некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[15]. У першай палове 2022 года з’яўляўся пераважна ў стартавым складзе, з лета стаў выхадзіць на замену. У студзені 2023 года пакінуў «Дняпро»[16].
У лютым 2023 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Гомель | 5 | 1 | |
2012 | дубль | Гомель | 28 | 1 | |
2013 | Д1 | Гомель | 2 | 0 | |
2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | 24 | 1 | |
2015 | Д1 | Гомель | 4 | 0 | |
2016 | Д2 | Хімік | 21 | 3 | |
2017 | Д2 | Асіповічы | 26 | 11 | |
2018 | Д1 | Смалявічы | 25 | 4 | |
2019 | Д2 | Смалявічы | 23 | 3 | |
2020 | Д2 | Спадарожнік | 23 | 6 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 10 | 1 | |
2021 (2) | Д2 | Дняпро | 18 | 2 | |
2022 | Д1 | Дняпро | 23 | 2 | |
2023 | Д2 | Паперпрам | 28 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Fedyanin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artiom_fedjanin/
- ↑ Десять игроков дубля "Гомеля" переведены в основную команду (руск.). football.by (9 студзеня 2013). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ "Гомель" отдал в аренду двух молодых игроков (руск.). football.by (20 сакавіка 2014). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ "Гомель" расторг контракт с Гречишко (руск.). football.by (5 снежня 2014). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Артем Федянин продлил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Три игрока «Гомеля» пополнили состав «Гомельжелдортранса» (руск.). football.by (25 сакавіка 2016). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
- ↑ Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 12 студзеня 2020.
- ↑ Федянин сменил "Смолевичи" на "Спутник" (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Федянин поставил подпись под новым контрактом со "Спутником" (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Федянин подписал контракт с "Днепром" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Полузащитник Артем Федянин расстался с могилевским "Днепром" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Федянин пополнил ряды "Бумпрома" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Федянин расстался с "Бумпромом" (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Хімік Светлагорск
- Ігракі ФК Асіповічы
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Паперпрам Гомель