Перайсці да зместу

Арэхава-Зуева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхава-Зуева
руск.: Орехово-Зуево
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1917
Першая згадка
1209
Плошча
  • 36 км²
Вышыня цэнтра
120 м
Насельніцтва
  • 104 728 чал. (2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
496 4
Паштовыя індэксы
142600–142619
Афіцыйны сайт
Арэхава-Зуева на карце Расіі
Арэхава-Зуева (Расія)
Арэхава-Зуева
Арэхава-Зуева (Расія)
Арэхава-Зуева

Арэхава-Зуева (руск.: Оре́хово-Зу́ево) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, за 89 км на ўсход ад Масквы, на рацэ Клязьма. Вузел чыгуначных ліній Масква — Ніжні Ноўгарад і Аляксандраў — Кураўская. Насельніцтва 121,1 тыс. чалавек (2010). Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1970).

Стары адміністрацыйны будынак

Арэхава-Зуева ўтварылася ў выніку зліцця ў 1917 годзе вёсак Арэхава, Зуева (найстарэйшая, вядомая з XIII стагоддзя (першае згадванне ў 1209 — Валочак Зуеў) і пасёлка Мікольскае, а таксама фабрычнага пасёлка Дуброўка.

Арэхава-Зуева — адзін з найстарэйшых у Расіі цэнтраў тэкстыльнай прамысловасці, якая развіта ў Арэхава яшчэ з XVIII стагоддзя (з пачатку дзейнасці прадпрымальнікаў Марозавых). У 1862 годзе праз Арэхава быў адкрыты рух на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад. У 1890 годзе ў Арэхава налічвалася 17 фабрык, на якіх працавала больш за 30 тыс. рабочых.

Арэхава-Зуева — цэнтр страйкавага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў. (у 1885 адбылася Марозаўская стачка, адна з найбуйнейшых у Расіі); арэхава-зуеўскія рабочыя ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху 1905—1907 гадоў. З 1901 года ў Арэхава існаваў раённы камітэт РСДРП (узначалены Іванам Бабуліным).

У 1904 годзе пад кіраўніцтвам Л. Б. Красіна пабудавана электрастанцыя, электрыфікаваныя мануфактуры і гарадская гаспадарка. У 1916 годзе пачалі вырабляць першыя дыэлектрычныя пліты на заводзе «Карбален». 17 жніўня 1917 года горад атрымаў сучасную назву і статус.

З 1943 года ў эвакуацыя знаходзіўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатр, які да гэтага размяшчаўся ў Свярдлоўску і Уральску.

У 1943 годзе праз горад пракладзена Вялікае кольца МЧ, у 1960-х гадах пабудавана сартавальная станцыя.

Колькасць жыхароў: 1926 — 62,8 тыс.; 1939 — 99 тыс.; 1974—125 тыс.; 1993—135 тыс.; 2000—125 тыс.; 2005—122,2 тыс.

Герб і сцяг горада з’яўляюцца галоснымі.

Культура, адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Арэхава-Зуеўскі філіял «Расійскі Новы Універсітэт» (г. Масква)
  • Маскоўскі дзяржаўны абласны гуманітарны інстытут
  • Класічны каледж мастацка-эстэтычнай адукацыі і дызайну
  • Філіял Расійскага завочнага інстытута тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці
  • Філіял Інстытута эканомікі і прадпрымальніцтва (г. Масква)
  • Філіял інстытута «Мірбіс»
  • Прамыслова-эканамічны каледж (былы Арэхава-Зуеўскі тэкстыльны тэхнікум), індустрыяльна-педагагічны і медыцынскі каледжы, індустрыяльны тэхнікум, педагагічнае і гандлёвае вучылішча.
  • Філіял Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва

Гісторыка-краязнаўчы музей, драматычны тэатр, два кінатэатры («Радзіма», «Люксор», «ДК Карбален»), шэсць клубаў і дамоў культуры, дзіцячы цэнтр «Крыніца», школа мастацтваў, спартыўная школа, тры стадыёны, палац спорту «Усход».

Да 1994 года ў г. Арэхава-Зуева было 27 бібліятэк (разам з філіяламі): Цэнтральная Дзяржаўная гарадская Бібліятэка імя Горкага і 4 яе філіялы, Раённая Бібліятэка, Тэхнічная Бібліятэка, Цэнтральная Прафсаюзная Бібліятэка і 9 гарадскіх, 8 фабрычных і яе філіялаў; таксама меліся бібліятэкі на буйных гарадскіх прадпрыемствах.

На 2009 год у г. Арэхава-Зуева засталіся 3 бібліятэкі: Цэнтральная Дзяржаўная Гарадская Бібліятэка і два яе філіяла: дзіцячая і дарослая агульнаадукацыйныя бібліятэкі.

ТЗЦ «Аквілон»

У 2003 г. на вул. Бабуліна быў адкрыты ГК «Арэхаўскі». У 2004 годзе ў недабудаваным будынку Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на вуліцы Леніна ўзведзены ТЗЦ «Аквілон», у якім размясціліся «Макдональдс», кінатэатр «Люксор», рэстаран японскай кухні, супермаркеты буйных гандлёвых сетак («Скрыжаванне», «Пяцёрачка», «Дзіксі»), супермаркеты электронікі і крамы адзення. Акрамя таго, у былых цэхах фабрыкі размясціўся комплекс «Арэх».

У 2007 годзе на вуліцы Фліера адкрыты ГЗЦ «Капітолій» з кінатэатрам «КараФільм», які быў пазней зачынены, і супермаркетам «Рамстор», у снежні 2008 года перапрададзены.

У горадзе дзейнічае гасцініца «ЛіАЗ», гасцінічныя комплексы «Цэнтральны» і «Арэтэкс», санаторый-прафілакторый «Дубравушка».

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Раней горад з’яўляўся найважнейшым прамысловым цэнтрам Маскоўскай вобласці. Асноўнымі прадпрыемствамі былі Арэхаўскі баваўняны камбінат і шаўковаткацкая фабрыка. На месцы Марозаўскіх фабрык функцыянуюць розныя гандлёвыя цэнтры (2000-я гг.).

Дзейнічаюць:

  • ААТ «Карбален» — вырабы з палімерных матэрыялаў і сінтэтычнай смалы для электратэхнічнай, аўтамабільнай прамысловасці, металургіі
  • ААТ «Шкломаш» — абсталяванне шкляной прамысловасці, шклопакеты і фасадныя канструкцыі, аконныя блокі і дзверы электрацягнікоў
  • ЦЭЦ (ЦЭЦ-6 Мосэнерга) (1930) устаноўленай электрычнай магутнасці 24 МВт, са сярэднегадавой выпрацоўкай электраэнергіі каля 35 млн кВт·г/год, і сярэднегадавой аддачай цеплаэнергіі 180 тыс. Гкал/год.
  • ААТ «Група кампаній» «Арэтэкс» — баваўняныя ніткі, пража, тканіны, штучнае футра, трыкатаж
  • ГАА «Глас Дэкор» — найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па дэкарыраванні шклотары
  • Завод «Рэспіратар» — выпуск кіслародна-дыхальных прылад і апаратаў двайнога прызначэння
  • Навукова-вытворчае прадпрыемства «Камп» — выпуск кіслароднае-дыхальнага абсталявання
  • Завод кампаніі «Акза-Нобель Лакафарба» — выпуск парашковых фарбаў
Станцыя Арэхава-Зуева

Горад размешчаны на Вялікім кольцы Маскоўскай чыгункі і «новым» напрамку Транссібірскай магістралі.

У межах горада размешчаны платформа «Крутое» і станцыя «Арэхава-Зуева» (адна з найбуйнейшых вузлавых сартавальных станцый, размешчана лакаматыўнае дэпо). Прамы рух электрацягнікоў у гарады Маскоўска-Уладзімірскага ўчастка, а таксама кальцавы рух ад Аляксандрава да Кураўскай.

Час руху электрацягніка да платформы «Серп і Молат» (перасадка на станцыі метро «Рымская» і «Плошча Ільіча» у Маскве) складае прыкладна 1 гадзіна 40 хвілін.

Праз горад праходзіць Вялікае Маскоўскае аўтамабільнае кольца (А108) (5 км выхад на федэральную дарогу М7 «Волга»), і за 13 км ад горада рэгіянальная дарога «Насавіхінская шаша».

Аўтобусная паведамленне з Масквой ажыццяўляецца аўтобусам 391 «Лікіна-Дулёва — Арэхава-Зуева — Масква (метро Партызанская (Ізмайлаўскі парк))». Час у дарозе — 2 гадзіны [40]

Аўтобусны рух ажыццяўляе аўтакалона 1793 ДУП МА «Мастрансаўта».

Энергатранспарт

[правіць | правіць зыходнік]
  • За 2 км ад горада праходзіць магістраль з адной 220кВ і 2 × 500кВ ЛЭП (Трубіна — Уладзімір і Нагінск — Уладзімір)
  • Адгалінаванне ад вялікага маскоўскага кальцавога газаправода забяспечвае горад прыродным газам.

Тэлебачанне і радыё

[правіць | правіць зыходнік]
Тэлеканалы
  • 1 канал «Першы канал» (Астанкіна 40кВт)
  • 3 канал ТВЦ / «3-й канал» (Астанкіна 40кВт)
  • 8 канал НТВ (Астанкіна 40кВт)
  • 11 канал «Расія-1» (Астанкіна 60кВт)
  • 21 канал «Першы канал» (Боціна 20кВт)
  • 26 канал «Расія-1» (Боціна 20кВт)
  • 31 канал «Дамашні» (Астанкіна 20кВт)
  • 33 канал «Расія-Культура» (Астанкіна 20кВт)
  • 39 канал СТС (ЭТУС 0,5 кВт)
  • 41 канал «Падмаскоўе / ТБ — Арэхава-Зуева» (ЭТУС 0,1 кВт)
Радыё
  • 91,4 Аўтарадыё (Боціна 1 кВт)
  • 92,2 Радыё Кукуруза (Аўсюніна 1 кВт)
  • 92,6 Аўтарадыё (ЭТУС 0,1 кВт)
  • 93,0 Міліцэйская хваля (Урыцкага, 51А 0,1 кВт)
  • 93,4 Love-radio (Урыцкага, 51А 0,1 кВт)
  • 99,3 Рускае радыё (ЭТУС 0,1 кВт)
  • 99,9 Проста радыё (Аўсюніна 0,5 кВт)
  • 102,1 Радыё Расіі (ЭТУС 0,07 кВт)
  • 107,3 Дарожнае радыё (Петушкі 250 Вт)

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsxРосстат, 2024.
  3. а б в г Народная энциклопедия «Мой город». Орехово-Зуево
  4. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2011/year/year2011.rar
  5. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  6. https://istmat.org/files/uploads/17165/narhoz_sssr_1956_svodnyy.pdfМ.: Государственное статистическое издательство, 1956.
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  9. Российский статистический ежегодник, 1998 год
  10. а б в г д е http://istmat.info/files/uploads/18276/stat._ezh._rf_1994_demografiya.pdf
  11. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  12. Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
  13. а б в г д http://istmat.info/files/uploads/21317/nx_5.pdf
  14. http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
  15. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  16. Российский статистический ежегодник.2002 : Стат.сб. / Госкомстат России. – М. : Госкомстат России, 2002. – 690 с. – На рус. яз. – ISBN 5-89476-123-9 : 539.00.
  17. https://istmat.org/files/uploads/45329/4naselenie.pdf
  18. https://istmat.org/files/uploads/45390/07naselenie.pdf
  19. http://istmat.info/files/uploads/45859/07_naselenie.pdf
  20. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  21. http://istmat.info/files/uploads/46358/r_05.doc
  22. http://www.gks.ru/doc_2005/year05.zip
  23. http://www.gks.ru/doc_2006/year06.zip
  24. http://www.gks.ru/doc_2007/year07.zip
  25. http://www.gks.ru/doc_2008/year08.zip
  26. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  27. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol1/pub-01-11.xlsxРосстат.
  28. http://www.gks.ru/bgd/regl/b11_04/IssWWW.exe/Stg/d04/3-p03.htm
  29. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  30. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  31. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  32. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  33. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  34. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  35. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  36. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  37. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  38. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  39. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Bul_MO_2023.xlsx — 2023.
  40. Расклад маршруту 391 Архівавана 18 лістапада 2012.
  • Арэ́хава-Зу́ева // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Оре́хово-Зу́ево // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 481. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Оре́хово-Зу́ево // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 334. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
  • Оре́хово-Зу́ево // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 357. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Гарады Падмаскоўя. Кн. 2. — М.: Маскоўскі рабочы, 1980. — 608 с., Іл. — 35 000 экз.