Перайсці да зместу

Асліннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асліннік

Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) на лузе ля Блакітнай крыніцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenothera


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27367
NCBI  3939
EOL  38007
GRIN  g:8398
IPNI  28522-1

Аслі́ннік[1][2], Энатэра, Начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.

Вядома каля 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з іх занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis), яшчэ шэраг інтрадукаваны.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Асліннік з’яўляецца добрым меданосам. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Некалькі відаў аслінніка — аб’екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[3]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Энотера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.