Аява
Аява | |||
---|---|---|---|
англ.: State of Iowa | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | The Song of Iowa[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 28 снежня 1846 | ||
Кіраўнік | Kim Reynolds[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
335 м | ||
Часавы пояс | CDT[d], America/Chicago[d], UTC-6 і UTC-5 | ||
Код ISO 3166-2 | US-IA | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́ява — штат на сярэднім захадзе ЗША. Плошча — 145,8 тыс. км², насельніцтва — 2,9 млн. чал. Адміністрацыйны цэнтр — Дэ-Мойн. Штат названы ў гонар індзейскага народа аява.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да часу прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейскія народы: ілінойсы, аява, санці і янктонаў, продкі якіх засялялі гэтыя землі больш за 10 тыс. гадоў таму.
Хоць першая экспедыцыя еўрапейцаў Жака Маркета і Луі Жалье пабывала тут у 1673, сталае паселішча было заснавана толькі ў 1788.
У 1803 ў выніку Луізіянскай куплі тэрыторыя будучага штата была набытая ЗША. Супраціў індзейцаў засяленню Аёвы быў зламаны каланістамі пасля Вайны Чорнага Коршака 1832.
Першае афіцыйнае селішча амерыканскіх каланістаў заходней ракі Місісіпі з'явілася ў 1833. У 1838 Аёва атрымала статут тэрыторыі з цэнтрам у г. Аёва-Сіці, статут штата — з 1846, калі Кангрэс вырашыў прыняць у Саюз вольны штат нароўні з рабаўладальніцкай Фларыдай. У 1857 сталіца штата была перанесеная ў горад Дэ-Мойн.
Пасля грамадзянскай вайны праходзіць завяршэнне інтэнсіўнага засялення Аёвы і развіццё фермерства. Падчас станаўленняў ЗША як індустрыяльнай дзяржавы (1870—1920) Аёва адыгрывала ролю жытніцы краіны, а на ўсходзе штата стала развівацца прамысловасць.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Штат размешчаны на водападзеле найбуйных рэк — Місісіпі і Місуры. Ён мяжуе са штатамі Мінесота, Паўднёвая Дакота, Небраска, Місуры, Ілінойс і Вісконсін.
Найвышэйшы пункт штата — Хоўк-Ай-Пойнт (509 м), кропка найменшага ўзроўня над морам — раўніна Кіёкак, 146 м. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 335 метраў.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Кантынентальны клімат з вялікай колькасцю ападкаў; штат перыядычна падвяргаецца паводкам, бурам і тарнада.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Уэйн
- Грант Вуд
- Глен Мілер (1904—1944) — амерыканскі трамбаніст
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.