Багданаўскае (возера, Браслаўскі раён)
Багданаўскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,4[1] м |
Даўжыня | 3,9 км |
Шырыня | 2,72 км |
Плошча | 1,04 км² |
Аб’ём | 0,00257 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7 км |
Найбольшая глыбіня | 3,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,16 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 11,8 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Янка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Багда́наўскае возера — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Янка, за 16 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 3 км на захад ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча паверхні 1,04 км². Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Даўжыня 2,72 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб’ём вады 2,57 млн м³. Плошча вадазбору 11,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае рака Янка.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, акунь, плотка, гусцяра, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Багданаўскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)