Перайсці да зместу

Балькаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Балькаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
44
Насельніцтва
84 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240874026
Балькаўшчына на карце Беларусі ±
Балькаўшчына (Беларусь)
Балькаўшчына
Балькаўшчына (Мінская вобласць)
Балькаўшчына

Балькаўшчы́на[1] (трансліт.: Baĺkaŭščyna, руск.: Больковщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

У 1760 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 28 двароў, 199 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 312 жыхароў, у 1907 г. — 56 двароў, 352 жыхары. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя В. Васілеўскай. З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г — калгасу «Свір».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Балькаўшчына ўвайшла ў склад Свірскага сельсавета[2].

  • 266 жыхароў (1960)
  • 44 двары, 84 жыхары (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)