Барвенак
Барвенак | |||||||||||||||||||
Барвенак вялікі (Vinca major) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Vinca L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Pervinca Mill.
| |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Барве́нак[1] (Vinca) — род кветкавых раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Невялікія вечназялёныя ці лістападныя травяністыя расліны і паўкусты з ляжачымі або прыўзнятымі сцёбламі даўжынёй да 1 м, якія лёгка ўкараняюцца. Лісце супраціўнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, з суцэльным краем, часта скурыстае, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, фіялетавыя, ружовыя або белыя, адзіночныя ў пазухах лісця. Плод — двухцыліндрычная шматнасенная лістоўка.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца 7[2] (5[3]) відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі здзічэлы барвенак малы (Vinca minor)[4] расце на старых могілках, у садах і парках; інтрадукаваныя барвенак травяністы (Vinca herbacea) і барвенак вялікі (Vinca major).
Усе віды — рэлікты трацічных лясоў[5]. Ценевынослівыя і засухаўстойлівыя расліны.
Некаторыя віды — дэкаратыўныя і лекавыя расліны[5].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Род Барвенак уваходзіць у трыбу Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).
яшчэ 4 падсямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 родаў | ||||||||||||||
сямейства Кутровыя | трыба Vinceae | ||||||||||||||
5 відаў | |||||||||||||||
парадак Гарычкакветныя | падсямейства Rauvolfioideae | род Барвенак |
|||||||||||||
яшчэ 4 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 8 трыб (па Сістэме APG II) |
||||||||||||||
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даным сайта Каралеўскіх батанічных садоў К'ю род налічвае 5 відаў:
- Vinca difformis Pourr.;
- Vinca erecta Regel & Schmalh.;
- Vinca herbacea Waldst. & Kit. — Барвенак травяністы;
- Vinca major L. typus[6] — Барвенак вялікі;
- Vinca minor L. — Барвенак малы, ці Барвінак, ці Барвінец.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны (выкарыстоўваюцца для бардзюраў і рабатак). Лекавыя (гіпатэнзіўны і вяжучы сродак) расліны. Ядавітыя (маюць алкалоіды вінкамін , пубесцын , мінарын).
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Vinca (англ.) // The Plant List
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1.
- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Lamium L. . Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012. (англ.) (Праверана 2 чэрвеня 2010)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барвенак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 305.
- Булат В. С., Пашына Г. В. Барвенак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 236.
- Барвинок // Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барвенак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vinca (англ.) // The Plant List