Беларускі Індустрыяльны Банк
Беларускі індустрыяльны банк | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1991 |
Скасавана | 2010 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белару́скі індустрыя́льны банк» — колішні камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1991 годзе. У 2010 годзе ўвайшоў у склад «Тэхнабанка».
Рэквізіты
[правіць | правіць зыходнік]S.W.I.F.T. — BEIN BY 22. МФА — 153001725. АДР — 100195493. УНП — 100195493[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны офіс размяшчаўся па адрасе 220004, Мінск, вул. Мельнікайтэ, 8[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]31 кастрычніка 1991 года[2] зарэгістраванае ТАА «Камерцыйны банк прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь „Прафбанк“». Заснавальнікамі сталі 52 прафарганізацыі[3].
У 1995 банк рэарганізаваны ў АКБ «Прафбанк», у 1999 — у АКБ «Беларускі індустрыяльны банк». З кастрычніка 1999 — ААТ «Беларускі індустрыяльны банк».
12 сакавіка 2003 года Кіраўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацвердзіла Пастанову аб адкліканні ў «Беларускага індустрыяльнага банка» з 20 сакавіка 2003 года дазволу на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб у сувязі з невыкананнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў еўра[4]. 31 мая 2010 года[2] Беларускі індустрыяльны банк далучыўся да «Тэхнабанка»[5].
Зноскі
- ↑ а б Апісанне банка «Беларускі індустрыяльны банк ААТ» (руск.). Банкі РБ. Бизнес.Online (13 жніўня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ а б Сведения о реорганизованных банках на территории Республики Беларусь по состоянию на 13.08.2013 г. (руск.)(недаступная спасылка). Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (13 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ Глеб Хмяльніцкі. Бітва за ўласнасць ФПБ // Наша Ніва. — 20 верасня 2002. — № 35 (297).
- ↑ Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненне ва ўклады сродкаў грамадзян // Звязда : газета. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Аляксей Арэшка.. Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк»(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (13 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 16 лістапада 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Прафбанк» у электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- «Беларускі індустрыяльны банк» у электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі