Блез Паскаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блез Паскаль
фр.: Blaise Pascal[1]
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1623(1623-06-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1662(1662-08-19)[3][4][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Étienne Pascal[d][1]
Маці Antoinette Begon[d][8]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, багаслоў, фізік, пісьменнік, French moralist, статыстык
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей[1], матэматыка[9], літаратура[9] і фізіка[9]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік i крэацыяніст.

Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, пацвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У сярэдзіне жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.

З 1655 жыў у кляштары янсеністаў. Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах — «Думкі» (апубл. 1669) і інш. выказваў ідэі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю («чалавек — часцінка, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.

Яго імем названа мова праграмавання Pascal і адзінка ціску — паскаль.

Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.

Зноскі

  1. а б в г д е https://www.biography.com/people/blaise-pascal-9434176 Праверана 29 жніўня 2018.
  2. Blaise Pascal // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Blaise Pascal // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Schäfer J. Blaise Pascal // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  5. https://journals.openedition.org/ccibp/401?lang=en#tocto1n3
  6. Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261.
  7. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  8. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  9. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]