Бокатаўка
Вёска
Бокатаўка
|
Бо́катаўка[1] (трансліт.: Bokataŭka, руск.: Бокотовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска Бакатаўка ў Старабыхаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1784 годзе вёска Бохацеўка ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1858 годзе 58 жыхароў мужчынскага полу. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Леніна. Дзейнічала пачатковая школа, у якой у 1936 годзе было 142 вучні.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1960—1965 гадах цэнтр Бокатаўскага сельсавета. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада), працавалі клуб, магазін.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На заходняй ускраіне — сад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе:
- 1784 — 12 двароў, 87 жыхароў.
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 8 гаспадарак, 10 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бокатаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх