Бітва пад Плешчаніцамі
Бітва пад Плешчаніцамі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-французская вайна 1812 года | |||
Дата | 29 лістапада — 1 снежня 1812 | ||
Месца | Плешчаніцы (на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці) | ||
Вынік | перамога расійскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Бітва пад Плешчаніцамі — баявыя дзеянні ў час французскага нашэсця на Расію, якія адбываліся 29 лістапада — 1 снежня 1812 года ля мястэчка Плешчаніцы (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці).
Авангард рускай арміі пад кіраўніцтвам Чапліца нанёс паразу адступаючай з Расіі «Вялікай Арміі» Напалеона.
Напярэдадні падзей
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пераправы праз Бярэзіну, перад працягам маршу да Вільні праз Маладзечна, французская армія згуртавалася паміж Зембінам і Плешчаніцамі, маючы ў ар’ергардзе корпус маршала Віктора. Спальваючы масты і завальваючы дарогі, Напалеон адступаў праз мястэчка Плешчаніцы, якое загадаў ўтрымліваць некаторы час.
З надыходам маразоў авангард Чычагава пад камандаваннем Чапліца атрымаў магчымасць перайсці праз змёрзлыя балоты, у баку ад мастоў.
Сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле ўспамінаў Ф. Сегюра, у бітве з боку французаў ўдзельнічалі 2-і корпус пад камандаваннем Мезона колькасцю 700-800 чалавек, 2-і і 3-і корпусы пад камандаваннем Нэя колькасцю каля 3-х тысяч чалавек. 2 — 3 снежня да іх далучыўся польскі атрад — каля 1800 чалавек і 9-ы корпус Віктора колькасцю каля 4000 чалавек.
З боку рускіх у бітве прымалі ўдзел атрад пад камандаваннем Ланскога, казакі Платава, корпус пад камандаваннем Чапліца, які складаўся з 8 пяхотных, 4 кавалерыйскіх і 8 казачых палкоў, з 3-ма конна-артылерыйскімі ротамі[1], у далейшым да яго далучыліся 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава.
Ход бітвы
[правіць | правіць зыходнік]29 лістапада 1812 года генерал Ланскі, дазнаўшыся аб знаходжанні ў Плешчаніцах параненага маршала Удзіно з невялікім эскортам, у якім былі герцаг Рэджыа, генерал Легран, некалькі іншых генералаў, параненыя афіцэры і два фур’еры з імператарскага абозу[2], здзейсніў набег на мястэчка на чале свайго атрада, быў узяты ў палон польскі брыгадны генерал Каменскі[3]. Нягледзячы на малалікасць абаронцаў на чале з генералам Піно, набег быў адбіты.
30 лістапада ў мястэчка ўступіў кавалерыйскі атрад генерала Жуна, які ішоў у авангардзе адступаючай арміі Напалеона[4], атачэнне было знята. Корпус генерал-лейтэнанта Чапліца ў кароткай сутычцы з ар’ергардам узяў у палон каля 400 французскіх салдат[5].
1 снежня казакі Платава атакавалі французскія войскі ў Плешчаніцах, але атака была адбітая карпусамі Нэя і Мезоны, падтрыманымі польскім атрадам і рэшткамі 9-га корпуса маршала Віктора. Увесь дзень ішлі абарончыя баі. У гэты ж час уздоўж ўсёй калоны адступаючых войскаў атрады Чапліца здзяйснялі напады, адбіваючы гарматы і наносячы людскія страты[6][7]. Да канца дня французскі ар’ергард адступіў у бок Маладзечна, страціўшы сем гармат, фуры з боепрыпасамі і маёмасцю. Бітва адбывалася ўздоўж усяго прамежка ад Плешчаніц да Хатаевіч. Лінія абароны праходзіла па рубяжы Гайна — Плешчаніцы — Слабада — Акалова. У гэтай бітве рускія войскі праявілі сапраўдныя цуды гераізму. Пахвалу Кутузава атрымалі 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава, палкі Уладзімірскі, Віцебскі, Беларускі, Саратаўскі, Паўлаградскі, Башкірскі.
5 снежня французскі ар’ергард увайшоў у Маладзечна, дзе стаяў корпус Віктора.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Французская армія была вымушана працягваць адступленне, страціўшы ў баях і з-за моцных маразоў больш за палову свайго складу з ліку ацалелых пасля пераправы праз Бярэзіну.
Зноскі
- ↑ Переправа через Березину, Военная энциклопедия Сытина
- ↑ Коленкур, «Поход Наполеона в Россию», гл.6
- ↑ Александр Лир, 1812 год. События 29 ноября. Наполеон приказал сжечь мосты через Березину
- ↑ Е. Е. Николаева, ФРАНСУА ПИЛС И ЕГО ЗАРИСОВКИ К ПОХОДНОМУ ДНЕВНИКУ
- ↑ Александр Лир, 1812 год. События 30 ноября. Генерал Чаплиц настиг арьергард отступающей французской армии
- ↑ с. 206
- ↑ Александр Лир, 1812 год. События 01 декабря. Армии Кутузова и Витгенштейна перешли Березину
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сегюр Ф. де. Паход у Расію. — Смаленск: Русіч, 2003. — 448 с. — ISBN 5-8138-0521-4.
- Карл фон Клаўзэвіц, 1812 ГОД
- [1] Архівавана 26 сакавіка 2013.
- Уладзімір Лябедзька, АДМІРАЛ БЯРЭЗІНЫ
- Ф. Бокур, Пераправа праз Бярэзіну Вялікай арміі Напалеона ў лістападзе 1812 г.
- Мемуары генерала барона дэ Марбо
- Березина // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина , 1911—1915.
- Варава А., Рак А., Сэрца Беларусі — Міншчына. Гісторыя. Культура. Традыцыі. Мінск: Рыфтур. 2008. 144 с. — С. 58-60(недаступная спасылка)
- Д. В. ДАВЫДАЎ. ДЗЁННІК ПАРТЫЗАНСКІХ ДЗЕЯННІ 1812 ГОДА