Біхар (штат)
Біхар | |||
---|---|---|---|
बिहार, Bihar | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 22 сакавіка 1912 | ||
Кіраўнік | Nitish Kumar[d] | ||
Афіцыйная мова | хіндзі, урду | ||
Насельніцтва (2001) |
82,879 млн (3-е месца) | ||
Шчыльнасць | 880 чал./км² | ||
Плошча | 94 164 км² | ||
Часавы пояс | UTC+05:30 | ||
Код ISO 3166-2 | IN-BR | ||
Паштовыя індэксы | 800XXX - 855XXX | ||
Код аўтам. нумароў | BR | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біхар (англ.: Bihar; хіндзі: बिहार ; урду: بہار; IPA: [bɪhaːr]) — штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай Інда-гангскай раўніне. Гранічыць з Непалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркхандам на поўдні і Заходняй Бенгаліяй на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км²) і трэцяе па насельніцтву (82,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імперый Нандаў (4 ст. да н.э.) і Маур'яў (4—2 стст. да н.э.). У культурным плане Біхар з'яўляецца часткай бходжпуры-моўнага «хартленда» Індыі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з найменш развітых штатаў Індыі. Даход на душу насельніцтва складае 155 долл./год пры сярэднім па краіне 255 долл./год. Звыш 30% насельніцтва жыве па-за рысай беднасці (у сярэднім па Індыі 22%). З сектараў эканомікі лідзіруюць сельская гаспадарка і гандаль. Індустрыялізація ідзе слаба, пераважна ў харчовай прамысловасці. Здабыўная і перапрацоўчая прамысловасць былі сканцэнтраваныя галоўным чынам у паўднёвай частцы штата і апынуліся пасля 2000 у новаствораным штаце Джаркханд. Новы, зменшаны Біхар становіцца выразна аграрным і страчвае каля 40% свайго былога даходу. ВУП Біхара ў 2004 — 19 млрд. долл. у бягучых цэнах.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйныя мовы — хіндзі і урду, таксама распаўсюджана санталі. Індуістаў — звыш 83 %, мусульман — каля 17 %, астатніх вернікаў — менш за 0,5 %. Вегетарыянства распаўсюджана сярод верхняга і сярэдняга класаў біхарцаў-індуістаў.