Біхевіярызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Біхевіярызм (англ.: behavior — паводзіны) — адзін з кірункаў псіхалогіі. Заснаваны ў 1913 годзе амерыканскім псіхолагам Дж. Уотсанам. Эксперыментальнай асновай біхевіярызму паслужылі даследаванні амерыканскага псіхолага Э.Торндайка паводзін жывёл. Працягваючы механістычны кірунак у псіхалогіі, біхевіярызм атаясамліваў свядомасць і паводзіны, зводзіў псіхічныя з'явы да рэакцый арганізма, а ўсё пазнанне — да ўтварэння ў арганізмах (уключаючы чалавека) умоўных рэакцый. У 1920-я гады біхевіярызм распаўся на шэраг кірункаў, якія спалучалі асноўную дактрыну з элементамі іншых тэорый (гештальтпсіхалогіі, псіхааналізу), узнік неабіхевіярызм. Ідэі біхевіярызму паўплывалі на лінгвістыку, антрапалогію, сацыялогію, семіётыку і сталі адным з вытокаў кібернетыкі.

Паняцці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]