Валдэморт
Персанаж свету Гары Потэра | |
Валдэморт (Том Марвала Рэдл) | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Колер валасоў | Лысы (у мінулым брунэт) |
Дата нараджэння | 31 снежня 1991 года |
Дата смерці | 2 мая 1998 года |
Факультэт | Слізерын |
Чысціня крыві | мяшанец |
Бок | Кіраўнік Пажыральнікаў смерці |
Патронус | Няма |
Богарт | Смерць |
Чарадзейная палачка | 13½, тыс, пяро Фенікса Фоўкса |
Першае з'яўленне | «Філасофскі камень» |
Роля ў фільмах | Рэйф Файнс (персанаж пасле адраджэння) |
Лорд Валдэмо́рт (англ.: Lord Voldemort; імя пры нараджэнні — Том Ма́рвала Рэдл, англ.: Tom Marvolo Riddle) — выдуманы персанаж Серыі раманаў «Гары Потэр», галоўны антаганіст. Вялікі цёмны чараўнік, які валодае велізарнейшай магічнай сілай і практычна дасягнуў бессмяротнасці пры дапамозе хоркруксаў.
Лорд Валдэморт упамінаецца ва ўсіх кнігах (непасрэдна з Гары ён сустракаецца ў першай, другой, чацвёртай, пятай і сёмай кнігах), а ў фільмах яго граюць Рычард Брэмер (твар на патыліцы Квірэла), Ян Харт (успамін), Крысціян Коўлсан (16-гадовы Том Рэдл у другім фільме), Рэйф Файнс (паўстаўшы Валдэморт, асноўнае аблічча з чацвёртага фільма да канца кінасерыі), Хіра Файнс-Тыфін (11-гадовы Том Рэдл ва ўспамінах Дамблдора ў шостым фільме) і Фрэнк Дылэйн (16-гадовы Том Рэдл ва ўспаміне Гарацыя Слізнарта ў шостым фільме).
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальнае імя Voldemort мае французскае паходжанне: прыблізнае значэнне французскага словазлучэння «vol de mort» — «палёт смерці»[1]. У 2015 годзе Роўлінг напісала ў сваім Твітэры, што імя правільна вымаўляецца без «Т» на канцы[2].
Зноскі
- ↑ "Роулинг извинилась перед французской публикой за имя, выбранное для Волдеморта"(руск.). HPClub. 2009-02-04. Праверана 2013-03-19.
- ↑ "Джоан Роулинг подтвердила, что имя Волан-де-Морта все произносят неправильно"(руск.). HPClub. 2016-10-20. Праверана 2016-10-20.