Перайсці да зместу

Валянцін Кірылавіч Сцешыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Кірылавіч Сцешыц
Дата нараджэння 10 студзеня 1928(1928-01-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1997(1997-10-05)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці судмедэксперт, загадчык кафедры, навуковец
Навуковая сфера судовая медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1975)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1978)
Альма-матар

Валянцін Кірылавіч Сце́шыц[2] (10 студзеня 1928 — 5 кастрычніка 1997)[2] — беларускі судовы медык. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978).

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае Старобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР (сучасны аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім у 1951—1955 гадах асістэнтам кафедры судовай медыцыны. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аўтатраўма, яе асаблівасці і судова-медыцынская дыягностыка». У 1955—1959 гадах асістэнт кафедры судовай медыцыны Кіргізскага медыцынскага інстытута, адначасова судова-медыцынскі эксперт Рэспубліканскага бюро судова-медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Кіргізскай ССР і судова-медыцынскі эксперт горада Фрунзэ. У 1959—1961 гадах В. К. Сцешыц працаваў загадчыкам кафедрай судовай медыцыны Цярнопальскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе зацверджаны ў званні дацэнта. У 1961—1976 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасаду загадчыка кафедрай судовай медыцыны. Адначасова ў 1961—1977 гадах — галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1976—1993 гадах выкладаў у Вышэйшай школе Міністэрства ўнутраных спраў БССР, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з 1978 года — прафесар. З 1993 года на пасадзе вядучага спецыяліста ў Навукова-даследчым інстытуце крыміналістыкі, крыміналогіі і судова-медыцынскай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Адначасова прафесар кафедры юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Памёр В. К. Сцешыц 5 кастрычніка 1997 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдацкая (1955) і доктарская (1968) дысертацыі прысвечаны пытанням судова-медыцынскай экспертызы аўтамабільнай траўмы, па матэрыялах якой была напісана манаграфія «Судова-медыцынская экспертыза пры дарожна-транспартных здарэннях» (Мінск, 1976). Аўтар методыкі вызначэння велічыні траўміруючай сілы пры аўтатранспартных здарэннях[4]. Займаўся пытаннямі прафілактыкі дзіцячага траўматызму і інш.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 10 падручнікаў[5].

Сярод апублікаванага:

  • Особенности повреждений головы автотранспортом иопределение точек приложения действующей механической силы (1954);
  • Рациональнаяоценка следов торможения при автомобильных авариях (1956);
  • О частоте и профилактикедетского транспортного травматизма (1969, у сааўтарстве.);
  • Повреждения тела человека в зависимости от величины травмирующей силы при дорожно-транспортных происшествиях : (Обоснование судебномедицинских критериев): Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.00.24) / Ереван. гос. мед. ин-т. — Ереван: [б. и.], 1973. — 52 с.;
  • Судебно-медицинская экспертиза при дорожно-транспортных происшествиях — Минск: Беларусь, 1976. — 192 с.

Быў членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў, старшынёй праўлення Беларускага навуковага таварыства судовых медыкаў і метадычнага савета пры Галоўнай судова-медыцынскай экспертызе Міністэрства аховы здароўя БССР[5]. Уваходзіў у склад навукова-кансультацыйнага савета Вярхоўнага суда БССР, метадычнага савета Пракуратуры БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза»[5].

Прымаў удзел у шэрагу усесаюзных і рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый.

Зноскі