Перайсці да зместу

Васіль Юр’евіч Ткачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Юр’евіч Ткачоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1948(1948-01-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2022(2022-02-13) (74 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Васі́ль Ю́р’евіч Ткачо́ў (1 студзеня 1948, Гута, Рагачоўскі раён — 13 лютага 2022[2]) — беларускі празаік і драматург. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Нарадзіўся ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы ў 1966 годзе працаваў у раённых газетах у Івацэвічах і Карме. У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча ў 1973 годзе. Служыў у Туркменістане вайсковым карэспандэнтам. У 1979—1980 гадах працаваў рэдактарам рэкламы камбінату «Туркменгандальрэклама» (Ашгабат). З 1980 годзе — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983—1985 гадах — стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1989 года.

Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэння беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна. Жыў у Гомелі.

Першае апавяданне «Шчарбаты нож» надрукаваў у 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесьвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).

  • 1975 — «Хітры Данік», зборнік апавяданняў для дзяцей
  • 1984 — «Партрэт салдата», зборнік апавяданняў для дзяцей
  • 1985 — «Дзень у горадзе», зборнік апавяданняў
  • 1988 — «Пахвалі пражыты дзень», кніга публіцыстыкі
  • 2001 — «Канфуз»
  • 2002 — «Тратнік», кніга прозы
  • 2003 — «Вятрак — птушка вольная», зборнік апавяданняў
  • 2004 — «Незвычайны дыктант»
  • 2005 — «Вячыстыя лясы Гомельшчыны»
  • 2009 — «Снукер», аповесці, апавяданні, п’есы
  • 2020 — «Мішэнь», зборнік апавяданняў

Пераможца многіх літаратурных конкурсаў, Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013)[3].

1 студзеня 2023 года на доме па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі, дзе ў 1982—2022 гадах жыў Васіль Ткачоў, устаноўлена памятная дошка[4].

Зноскі