Венецыянскі кінафестываль 2019
76-ы Венецыянскі кінафестываль | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 28.08—07.09.2019 | ||
Месца | Венецыя, Італія | ||
labiennale.org/en/cinema/ | |||
|
76-ы Венецыянскі кінафестываль праходзіў з 28 жніўня па 7 верасня 2019 года[1]. Старшынёй журы асноўнага конкурсу фестывалю была прызначана аргенцінская кінарэжысёрка і сцэнарыстка Лукрэсія Мартэль[2]. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стане франка-японская карціна рэжысёра Хірокадзу Корээды «Праўда»[3].
Асноўны конкурс
[правіць | правіць зыходнік]Наступныя фільмы былі адабраны для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме фестывалю[3][4][5]:
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Конкурсная праграма
[правіць | правіць зыходнік]Наступныя афіцыйныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі[6][7]:
- Залаты леў — «Джокер» (рэж. Тод Філіпс)
- Гран-пры журы — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі)
- Сярэбраны леў за найлепшую рэжысуру — «Пра бясконцасць» (рэж. Рой Андэрсан)
Другарадныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Наступныя другарадныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі[8]:
- Прэмія ФІПРЭСІ (асноўны конкурс) — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі)
- Прэмія «Зялёная кропля» — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі)
- Прэмія «Sorriso Diverso Venezia» за найлепшы замежны фільм — «Я абвінавачваю» (рэж. Раман Паланскі)
Сітуацыя вакол Рамана Паланскага
[правіць | правіць зыходнік]Прысутнасць Рамана Паланскага на фестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы Лукрэсія Мартэль заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час»[9]. Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма[10]. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы[11][12]. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы»[13]. Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес»[14].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Regulations of the 76th International Film Festival (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «La Biennale di Venezia». Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Andreas Wiseman.. Venice Film Festival Appoints ‘Zama’ Director Lucrecia Martel As Jury President . Сайт «Deadline Hollywood» (24 чэрвеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ а б Nick Vivarelli. Hirokazu Kore-eda’s ‘The Truth’ With Catherine Deneuve, Juliette Binoche to Open Venice Film Festival . Сайт «Variety» (18 ліпеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Nick Vivarelli. Joker,’ ‘Ad Astra,’ ‘The Laundromat,’ ‘Marriage Story’ to Compete in Venice . Сайт «Variety» (25 ліпеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Venezia 76 Competition (англ.). Сайт «La Biennale di Venezia» (25 ліпеня 2019). Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Official Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). Сайт «La Biennale di Venezia» (7 верасня 2019). Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ Ariston Anderson. Venice: Todd Phillips' 'Joker' Wins Golden Lion, Roman Polanski Wins Silver Lion (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 4 лютага 2020.
- ↑ Collateral Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). Сайт «La Biennale di Venezia». Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ Charles Barfield. Venice Jury President Lucrecia Martel Has Complicated Feelings About Polanski's Inclusion: "I Don't Separate The Man From The Art" (англ.). Сайт «The Playlist» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Ariston Anderson. Venice Jury Head Lucrecia Martel Says Polanski Has Right to Be in Lineup but She Won't Celebrate Him (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Ariston Anderson, Scott Roxborough. Venice: Roman Polanski's Producers Threaten to Pull Film After Jury President's Comments (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Nick Vivarelli. Venice: Producer Considered Withdrawing Roman Polanski’s Film After Jury President’s Remarks (англ.). Сайт «Variety» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Nancy Tartaglione. Venice Jury President Lucrecia Martel Clarifies Comments On Roman Polanski: No Prejudice Against Competition Film ‘An Officer And A Spy’ (англ.). Сайт «Deadline Hollywood» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
- ↑ Ariston Anderson. Venice Chief Alberto Barbera Defends Lack of Women Directors, Roman Polanski Inclusion in Lineup (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (25 ліпеня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.