Вярхлессе (Баранавіцкі раён)
Вёска
Вярхлессе
|
Вярхле́ссе[1] (трансліт.: Viarchliessie, руск.: Верхлесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 76 жыхароў, 37 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX ст. у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў складзе Навамышскага, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёнаў Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 7 аднавяскоўцаў.
Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 76 жыхароў, 37 гаспадарак.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Раіса Міхайлаўна Хмарык (нар. 1960) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Верхалессе. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх