Віталь Віктаравіч Веліканаў
Віталь Віктаравіч Веліканаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 мая 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | ветэрынар |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат ветэрынарных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Віталь Віктаравіч Веліканаў (нар. 2 мая 1973, Рагачоў, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі навуковец, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт, рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 16 мая 2019 года)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарыя» і атрымаў кваліфікацыю «Лекар ветэрынарнай медыцыны». З 1996 па 2003 гады — асістэнт кафедры клінічнай дыягностыкі[2].
У 2003 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміи ветэрынарнай медыцыны і абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата ветэрынарных навук на тэму «Вывучэнне новых элементаў патагенезу страўнікава-кішачных захворванняў, эфектыўнасці прымянення сродкаў эферэнтнай тэрапіі пры захворваннях стрававальнай сістэмы ў свіней, якія суправаджаюцца сіндромам інтаксікацыі».
З 2003 года — дацэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 2006 года — намеснік дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны, з 2007 года — начальнік аддзела выхаваўчай работы, у 2008—2014 гадах выконваў абавязкі загадчыка кафедры клінічнай дыягностыкі. З 2009 па 2019 гады — прарэктар па інфармацыйнай і выхаваўчай рабоце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[3].
З 16 мая 2019 года — рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагападарчай акадэміі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны напрамак навуковай дзейнасці — вывучэнне новых элементаў патагенезу страўнікава-кішачных захворванняў, эфектыўнасці прымянення сродкаў эферэнтнай тэрапіі пры захворваннях стрававальнай сістэмы ў свіней, якія суправаджаюцца сіндромам інтаксікацыі.
Аўтар больш за 90 друкаваных работ. З’яўляецца сааўтарам 2 навучальных, 1 практычнага, 1 даведачнага, 4 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 рэкамендацый, 9 настаўленняў па ўжыванні прэпаратаў.
Пад яго кіраўніцтвам было напісана і паспяхова абаронена 14 дыпломных работ, 4 магістарскія дысертацыі, падрыхтавана да абароны 1 кандыдацкая дысертацыя. У цяперашні час кіруе выкананнем 2 дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 2006 годзе аб’яўлена падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі.
- У 2011 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Великанов, В. В. Натрия гипохлорит и энтеросорбент СВ-1 при токсической гепатодистрофии поросят / В. В. Великанов, С. С. Абрамов // Ветеринария. — Москва, 2000. — № 12. — С. 45-47.
- Патогенез, диагностика и профилактика кормового микотоксикоза (зеараленон) у молодняка свиней / В. В. Великанов, А. П. Курдеко, А. А. Мацинович, А. А. Малков, В. А. Лапина // Актуальные проблемы интенсивного развития животноводства : сборник научных трудов / Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. — Горки, 2009. — Вып. 12, ч. 1. — С. 78-86.
- Клиническая диагностика болезней животных : практикум : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по специальности «Ветеринарная медицина» / А. П. Курдеко, С. С. Абрамов, Ю. К. Коваленок, А. Г. Ульянов, Е. Л. Братушкина, В. В. Великанов, А. А. Белко, А. А. Мацинович, А. В. Сенько, ; ред.: А. П. Курдеко, С. С. Абрамов. — Минск : ИВЦ Минфина, 2011. — 400 с.
- Основные синдромы внутренних болезней животных : учебно-методическое пособие для студентов по специальности «Ветеринарная медицина» / А. П. Курдеко, Ю. К. Коваленок, В. В. Великанов, Е. Л. Братушкина, А. Г. Ульянов, Г. Ф. Макаревич, А. М. Курилович, А. П. Демидович, А. А. Логунов ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины, Кафедра клинической диагностики. — 2-е изд., стереотипное. — Витебск : ВГАВМ, 2011. — 32 с. : табл. — Библиогр.: с. 28.
- Белко А. А. Энтеросорбенты в профилактике и лечении патологии желудочно-кишечного тракта у животных : рекомендации / А. А. Белко, В. В. Великанов, А. А. Малков ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2012. — 22 с. : табл. — Библиогр.: с. 19-20.
- Великанов В. В. Терапевтическая и экономическая эффективность препарата «Анолит» и 0,5 % раствора натрия гипохлорита при гастроэнтерите у поросят / В. В. Великанов, Е. М. Василевская // Ветеринарная медицина XXI века. Инновации, обмен опытом и перспективы развития : материалы Международной научно-практической конференции / Саратовский государственный аграрный университет им. Н. И. Вавилова; ред. А. А. Волков. — Саратов, 2012. — С. 41-44.
- Выращивание и болезни молодняка : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; ред. А. И. Ятусевич [и др.] ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2012. — 816 с. — Авт. также: Великанов В. В.
- Великанов, В. В. Применение энтеросорбентов при патологии органов пищеварения у молодняка свиней / В. В. Великанов, А. П. Курдеко, В. А. Лапина // Ученые записки : [сборник научных трудов] : научно-практический журнал / Витебская государственная академия ветеринарной медицины; ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Витебск : ВГАВМ, 2013. — Т. 49, вып. 1, ч. 1(январь-июль). — С. 7-10.
- Великанов, В. В. Профилактика фузариотоксикоза у поросят с применением энтеросорбента Экофильтрум на основе изучения некоторых сторон патогенеза / В. В. Великанов, А. В. Андрийчук // Науковий вiсник ветеринарноi медицини Бiлоцеркiвского нацiонального аграрного унiверситета. — Біла Церковь, 2013. — Вып. 11 (101). — С. 28-33[4].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины:история и современность (к 85-летию со дня основания) / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Витебск : ВГАВМ, 2009. — С. 155.
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачове
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кандыдаты ветэрынарных навук
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Ветэрынары Беларусі