Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Гарадок
| ||||||||||||||||||||||||||
Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Паблізу ёсць паклады гліны.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 5 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года побач знаходзіўся фальварак, у Чабатовіцкай воласці. У 1909 годзе 182 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У абшарніка ва ўласнасці знаходзілася 929 дзесяцін зямлі.
У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак у складзе Смычкоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 6 гаспадарак, 12 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 1 двор, 8 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 7 двароў, 42 жыхара.
- 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў.
- 1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 6 гаспадарак, 12 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Мітрафанавіч Мазурэнка (1940—1994) — вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, доктар тэхнічных навук[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 512.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0