Шматгадовая травяністая водная бессцябловая расліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісцем дыяметрам 5—15 см; падводнае лісце тонкае, маршчакаватае, светла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі[2].
Кветкі дробныя (дыяметрам 2—3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8—10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны, выгнуты, з рабрыстай шыйкай, 20-40 мм даўжынёй і 15-20 мм шырынёй[2].
На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэалу.
Гідрафіт. Расце пераважна ў мезатрофных і алігатрофных умовах. Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныяазёры, радзей затокі буйных азёр і рэк на глыбіні 0,5—1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.
Карані расліны выкарыстоўваюцца для палягчэння праблем са страваваннем, а таксама як танізуючы сродак.
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз. у крыніцы пад назвай Nuphar pumilumSm.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
Крупкина Л. И. Nuphar pumila (Timm) DC. — Кубышка малая // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Изд-во СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 30. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9
2. Nuphar Smith — Кубышка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 44. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.