Гатэль добрых увасабленняў
Гатэль добрых увасабленняў | |
---|---|
руск.: Отель хороших воплощений | |
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 2010 |
«Гатэль добрых увасабленняў» (руск.: «Отель хороших воплощений») — сатырыка-філасофскае апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваная ў 2010 годзе ў зборніку «Ананасная вада для прыгожай дамы». В. Пялевін адразу пад назвай дадае, што гэта каляднае апавяданне.
У апавяданні згадваецца банка з ананаснай вадой, якая з’яўляецца цытатай з верша Уладзіміра Маякоўскага, і якакая стала асновай для назвы зборніка «Ананасная вада для прыгожай дамы».
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Душа яшчэ не народжанай дзяўчынкі Машы атрымлівае магчымасць убачыць момант ўласнага зачацця. У дарагім гатэлі на фешэнэбельным гарналыжным курорце анёл і ненароджаная дачка рускага алігарха вядуць гутаркі пра тое, як уладкованы свет, назіраючы за тым, як алігархі бавяць час са сваімі дамамі сердца.
У Машы ўсё наперадзе, яна павінна нарарадзіцца ў Лос-Анджэлесе ў сям’і расійскага алігарха, у свеце, дзе кожны марыць паўдзельнічаць у таямнічым рытуале «распілоўвання» грошай. Але яна не можа паўплываць на выбар, кім ёй стаць, цудоўнай дамай, якой мог бы захапляцца Аляксандр Блок, ці ж адной з тых, каму Уладзімір Маякоўскі быў згодны падаваць ананасную ваду ў бары. Затое яна можа выбраць, нарадзіцца ці ёй зараз ці ж сысці ў нябыт і зноў сустрэцца са сваім дзіўным анёлам, але ўжо ў іншы час і з зусім іншымі людзьмі. Пасля непрацяглага знаёмства з абставінамі і тлумачэнняў з боку анёла, яна рашуча адмаўляецца ўвасобіцца ў якасці дачкі расійскага алігарха.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Гатэль добрых увасабленняў» утрымлівае ў сабе аксюмаран, таму што, як вядома, добрых увасабленняў на шляху кола Сансары не бывае[1].
Зноскі
- ↑ Дарья Куликова. В. Пелевин и профанация божественного(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2023. Праверана 2 сакавіка 2021.