Гексахлорэтан
Гексахлорэтан | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | гексахлорэтан |
Хім. формула | C2Cl6 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 236.74 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-666-4 |
SMILES | |
RTECS | KI4025000 |
ChemSpider |
Гексахлорэтан (перхларыд, гексаран, вуглярод шасціхлорысты) C2Cl6 — бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Малекулярная маса 236,72 (236,74[1]) а. а. м. Тэмпература плаўлення ў запаяным капіляры 187 °С. Шчыльнасць 2091 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Рэчыва сублімуецца ў адкрытых сасудах. Гексахлорэтан умерана раствараецца ў спірце і дыэтылавым эфіры, добра — у CS2, растваральнасць у вадзе 0,005 % (22,3 °С); утварае азеатропную сумесь з вадой (т. кіп. 99 °С, 33,9 % гексахлорэтана).
Гексахлорэтан гідралізуецца цвёрдай шчолаччу пры 200 °С і вышэй, а таксама спіртавым растворам шчолачы да шчаўевай кіслаты. У газавай фазе пры 500—600 °С (або пры 350—450 °С у прысутнасці актываванага вугалю) раскладаецца з утварэннем ССl4 і тэтрахлорэтылену. Пад дзеяннем цынку ў водным асяроддзі ператвараецца ў тэтрахлорэтылен.
Атрымліваюць гексахлорэтан хлараваннем поліхлорэтанаў або тэтрахлорэтылена. У парафазным працэсе гексахлорэтан вылучаюць дэсублімацыяй, у вадкафазным — перакрышталізацыяй са спірту або бензолу.
ГДК 10 мг/м³, у вадзе вадаёмаў санітарна-бытавога водакарыстання 0,01 мг/л.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Гексахлорэтан выкарыстоўваецца у вытворчасці хладону-113, у піратэхнічных рэчывах, у якасці дымаўтваральніка ў сумесі з некаторымі металамі. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці процігліснага сродка[2].
Зноскі
- ↑ Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 138.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 138.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Гексахлорэтан/ (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі