Перайсці да зместу

Герб Грэнландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Грэнландыі
Дэталі
Суб’ект Грэнландыя
Зацверджаны 1989
Заснаванне 1989

Герб Грэнландыі — афіцыйны дзяржаўны сімвал дацкай аўтаномнай правінцыі Грэнландыя.

Герб уяўляе сабой выява белага палярнага мядзведзя на блакітным фоне. Палярны мядзведзь сімвалізуе суровы зімовы клімат і нацыянальную жывёлу — белага мядзведзя, а блакітны фон сімвалізуе воды Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, якія амываюць востраў з усіх бакоў[1].

Аўтарам герба з'яўляецца грэнландскі мастак Енс Росінг.

Упершыню выява белага мядзведзя ў якасці сімвала Грэнландыі з'явілася ў 1666 г. на гербе Даніі адным з яго элементаў. Мядзведзь маляваўся ў натуральным становішчы на чатырох лапах; на заднія ж лапы складальнікі гербаў паднялі звера ў 1819 г.

Зноскі