Герб Канарскіх астравоў
Герб Канарскіх астравоў | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Канарскія астравы |
Зацверджаны | 10 жніўня 1982 |
Заснаванне | 1982 |
Герб Канарскіх астравоў уяўляе сабой шчыт, у блакітным полі якога сем срэбраных астравоў: 2, 2, 2 і 1. Шчыт увянчаны залатой іспанскай каралеўскай каронай. Шчыт падтрымліваюць два сабакі натуральнага (карычневага) колеру з нашыйнікамі. Над шчытом срэбраная дэвізная стужка з надпісам чорнымі літарамі «Oceano».
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Срэбраныя астравы пасярод блакітнага поля сімвалізуюць сем вулканічных астравоў Канарскага архіпелага. Карона азначае прыналежнасць астравоў Іспаніі. У якасці шчытатрымальнікаў абраны сабакі, з прычыны таго, што назва астравоў утворана ад лацінскага слова canis, што азначае «сабака». Дэвіз перакладаецца як «Акіян», сімвалізуючы геаграфічнае становішча астравоў пасярод Атлантычнага акіяна.
Паводле артыкула ў газеце «La Opinion de Tenerife» за 25 кастрычніка 2004 года, парламенцкая камісія па рэформе статусу аўтаноміі прапанавала прыбраць з сабак, якія трымаюць шчыт, нашыйнікі, якія азначаюць прыручаных сабак, у той час як гэтыя жывёлы павінны б быць дзікімі. Дыскусія стала працягам адхіленай прапановы аб тым, каб увогуле прыбраць шчытатрымальнікаў з герба[1].
Зноскі
- ↑ Canary Islands (Spain) // CRW Flags' Online Catalog. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Artículo Sexto // de Estatuto de Autonomía de Canarias, 10/1982, de 10 de agosto. (ісп.)
- Canary Islands (Spain) // CRW Flags' Online Catalog. (англ.)