Перайсці да зместу

Герберт Маркузэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герберт Маркузэ
ням.: Herbert Marcuse
Дата нараджэння 19 ліпеня 1898(1898-07-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1979(1979-07-29)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Sophie Wertheim[d], Inge Neumann[d] і Erica Sherover-Marcuse[d]
Дзеці Peter Marcuse[d][4]
Род дзейнасці філосаф, сацыёлаг, палітычны тэарэтык, выкладчык універсітэта, палітолаг
Навуковая сфера філасофія, social theory[d] і Freudo-Marxism[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Марцін Хайдэгер
Школа/традыцыя Крытычная тэорыя (Франкфурцкая школа) = неамарксізм + неафрэйдызм + неагегельянства
Кірунак Заходняя філасофія
Перыяд Філасофія XX стагоддзя
Асноўныя інтарэсы Сацыяльная тэорыя, фрэйдамарксізм
Значныя ідэі Аднамерны чалавек, Вялікая адмова, авангардная культура
Аказалі ўплыў Карл Маркс, Зігмунд Фрэйд, Імануіл Кант, Г. В. Ф. Гегель, Фрыдрых Ніцшэ, Серэн К'еркегор, Эдмунд Гусерль, Марцін Хайдэгер, У. І. Ленін, Дзьёрдзь Лукач, Вальтэр Беньямін, Тэадор Адорна, Макс Хоркхаймер, Эрых Фром, Роберт Вульф
Зведалі ўплыў Анджэла Дэвіс, Эбі Хофман, Рудзі Дучке, Юрген Хабермас, Рая Дунаеўская, Андрэ Горц, Чарлз Райт Мілс, Роберт Юнг, Дуглас Келнер, Уільям Лейс, Норман Браўн
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герберт Маркузэ (ням.: Herbert Marcuse; 19 ліпеня 1898, Берлін - 29 ліпеня 1979, Штарнберг) — нямецкі і амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік Франкфурцкай школы.

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Берліне. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў нямецкую армію. У 1918 Маркузэ становіцца членам салдацкага Савета, які прымаў удзел у Лістападаўскай рэвалюцыі і сацыялістычным паўстанні «Саюза Спартака» (будучай Камуністычнай партыі Германіі). Змова кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі з рэакцыйнымі коламі вышэйшага нямецкага генералітэту і вестка пра забойства фрайкорами Розы Люксембург і Карла Лібкнехта, прымусілі яго пакінуць СДПГ, у шэрагах якой ён быў у канцы вайны. Разам з тым, Маркузэ, у адрозненне ад большасці будучых прадстаўнікоў Франкфурцкай школы, захаваў сувязь з арганізаваным рабочым рухам. Пасля атрымання ступені доктара літаратуры ў 1922 годзе ва Універсітэце Фрайбурга некаторы час прапрацаваў у кніжнай краме ў Берліне. У 1928 годзе ён вяртаецца ў Фрайбург, каб працягнуць вывучэнне філасофіі пад кіраўніцтвам філосафа-экзістэнцыяліста Марціна Хайдэгера.

Затым зазнаў уплыў фрэйдызму і марксізму і стаў працаваць у Інстытуце сацыяльных даследаванняў (Institut für Sozialforschung) пры універсітэце Франкфурта-на-Майне разам з Тэадорам Адорна і Максам Хоркхаймерам.

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў 1933 амаль усе члены інстытута, у тым ліку і Маркузэ, эмігруюць у ЗША. Для яго было вялікай непрыемнасцю даведацца, што значная частка нямецкай інтэлігенцыі, у тым ліку яго былы настаўнік Хайдэгер, прыняла нацызм. «Франкфуртцы» былі аднымі з тых, хто прынёс у Амерыку еўрапейскія традыцыі ў адукацыі. Створаная імі ў Нью-Ёрку «Новая школа сацыяльных навук» дзейнічае і цяпер (2007). Маркузэ звяртаецца да даследавання псіхалогіі калектыву і асобы, яго цікавіць, як грамадства можа дэфармаваць асобу.

Пасля 1945 Маркузэ працуе ў Германіі экспертам амерыканскай разведкі з дэнацыфікацыі. Ён шмат часу высвятляў, ці можна таго ці іншага чалавека лічыць нацыстам па перакананні, нацыстам дзеля кар'еры (як гэта зрабіў яго былы настаўнік Хайдэгер, які ўступіў у НСДАП, не жадаючы расстацца з прафесарскім крэслам), ці ж нацыстам, якія сталі такім па прынцыпе «усе ўступалі і я ўступаў». Пасля таго як дэнацыфікацыя пачала згортвацца і разгарэлася халодная вайна, Маркузэ пайшоў з разведкі. Але за гэты час ён паспеў папрацаваць з каласальнай колькасцю дакументаў. Асабліва яго зацікавіла савецкая прапагандысцкая і ідэалагічная літаратура. Па ёй Маркузэ напісаў кнігу «Савецкі марксізм», дзе было выкладзена падрабязнае апісанне савецкага марксізму-ленінізму і яго крытыка, як з пункту гледжання класічнага марксізму, так і з пункту гледжання Франкфурцкай школы.

Зноскі

  1. а б Wolin R. Herbert Marcuse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Herbert Marcuse // Frankfurter Personenlexikon — 2014. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Маркузе Герберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 11 ліпеня 2024.