Дакалумбава храналогія Перу
Дакалумбава храналогія Перу і Андскага рэгіёна ў цяперашні час заснавана на класіфікацыі, якую прапанаваў Эдвард Лэнінг. Альтэрнатыўную сістэму даціроўкі прапанаваў Луіс Лумбрэрас, які інакш датуе некаторыя археалагічныя знаходкі. Большасць культур Позняга гарызонту і некаторыя культуры Позняга прамежкавага перыяду была ўключана ў склад інкскай імперыі да 1493 г., аднак заканчэнне перыяду датуецца 1534 г., датай крушэння Імперыі інкаў у выніку іспанскага заваявання. Большасць храналагічных меж паміж перыядамі звязаны альбо з заканчэннем моцнай засухі, альбо з пачаткам новай, вынікам чаго было перамяшчэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў горы або яе вяртанне на раўніну, а такім чынам, і змена паміж культурамі з рознымі вобразамі жыцця.
Спіс не ўключае адкрыцці апошніх гадоў, такія як Культура Нортэ-Чыка.
Перыяд | Датаванне | Культуры |
---|---|---|
Керамічны перыяд | ||
Позні гарызонт | 1476 н. э. — 1534 н. э. | Кахамарка, Чанкай, Чачапоя, Чынча, Чырыбая, Чукуіта, Уаман-Уілька, Інкская імперыя, Іла, Коту-Коту, Пакакоча, Паі-Марка, Піўра, Сікан, Тахарака |
Позні прамежкавы этап | 1000 н. э. — 1476 н. э. | Уары, Чыму, Чынча, Кахамарка, Гарбансай, Піўра |
Сярэдні гарызонт | 600 н. э. — 1000 н. э. | Уары, Тыўанака, Піўра, Гарбансай |
Ранні прамежкавы этап | 200 н. э. — 600 н. э. | Мочэ, Наска, Ліма, Тыўанака, Пічычэ, Сечура, Гарбансай |
Ранні гарызонт | 900 да н. э. — 200 н. э. | Чавін, Купісніке, позняя Чырыпа, Паракас, Пічычэ, Сечура |
Пачатковы перыяд | 1800/1500 да н. э. — 900 да н. э. | Ранняя Чырыпа, Катош, Тарыль (Кумбэ-Маё акведук пабудаваны каля 1000 г. да н. э.) |
Дакерамічны перыяд | ||
Перыяд VI | 2500 да н. э.— 1500/1800 да н. э. | Нортэ-Чыка, Касавілька, Кулебрас, Віскачані, Уака-Прыета |
Перыяд V | 4200 да н. э. — 2500 да н. э. | Хонда, Лаўрыкоча III, Віскачані, |
Перыяд IV | 6000 да н. э.— 4200 да н. э. | Амба, Канарыё, Січэс, Лаўрыкоча II, Лус, Такепала II |
Перыяд III | 8000 да н. э. — 6000 да н. э. | Арэналь, Чыватэрас II, Лаўрыкоча I, Плая-Чыра, Пуенка, Такепала I |
Перыяд II | 9500 да н. э. — 8000 да н. э. | Чыватэрас I, Лаўрыкоча I |
Перыяд I | ? да н. э. — 9500 да н. э. | Акенда, Чырвоная зона (цэнтральнае ўзбярэжжа Перу) |
Альтэрнатыўная храналогія, прапанаваная Л. Лумбрэрасам:
Перыяд | Датаванне | Культуры |
---|---|---|
Керамічны перыяд | ||
Імперыя Таўантынсую | 1430 н. э. — 1532 н. э. | Інкі |
Рэгіянальныя дзяржавы | 1200 н. э. — 1470 н. э. | Уары, Чыму, Чынча, Чанка (канфедэрацыя ў Перу) |
Імперыя Уары | 800 н. э. — 1200 н. э. | Уары, Тыўанаку |
Рэгіянальныя культуры | 100 н. э. — 800 н. э. | Мочэ, Наска, Ліма, Тыўанаку, Рэкуай, Гальінаса |
Фармацыйны перыяд | 900 да н. э. — 200 н. э. | Чавін, Вікус |
Дакерамічны перыяд | ||
Архаічны перыяд | 4000 да н. э. — 1200/1800 да н. э. | |
Каменны (літычны) перыяд | 1500 да н. э. — 4000 да н. э. |
Зводная дыяграма
[правіць | правіць зыходнік]Адценні сіняга і фіялетавага колеру адпавядаюць прыбярэжным культурам.
Цёплыя колеры (аранжавы, чырвоны, бардовы) адпавядаюць культурам Андскага рэгіёна.
Адценні зялёнага колеру адпавядаюць рэгіёнам Амазоніі.
Размяшчэнне культур на табліцы зверху ўніз прыкладна адпавядае іх геаграфічнаму размяшчэнню на карце Паўднёвай Амерыкі з поўначы на поўдзень.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Edward P. Lanning, 1967 Peru Before the Incas. Prentice Hall, Englewood Cliffs, N.J., ISBN 0-13-661595-3