Перайсці да зместу

Дарыя Срна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дарыя Срна
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 мая 1982(1982-05-01)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Шахцёр
Пасада спартыўны дырэктар
Маладзёжныя клубы
Харватыя Нератва
Харватыя Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2003 Харватыя Хайдук (Спліт) 63 (4)
2003—2018 Украіна Шахцёр (Данецк) 339 (33)
2018—2019 Італія Кальяры 26 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Харватыя Харватыя (да 15) 1 (0)
1999—2000 Харватыя Харватыя (да 17) 5 (4)
2000—2001 Харватыя Харватыя (да 19) 7 (3)
2000—2002 Харватыя Харватыя (да 21) 9 (4)
2002—2016 Харватыя Харватыя 134 (22)
Трэнерская кар’ера
2019—2020 Украіна Шахцёр (Данецк) трэнер
2020— Украіна Шахцёр (Данецк) сп. дыр.
2023 Украіна Шахцёр (Данецк) в. а.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 мая 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да́рыя Срна (харв.: Darijo Srna; нар. 1 мая 1982, Меткавіч, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы па выступах за данецкі «Шахцёр», дзе доўгі час быў капітанам. У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам «Шахцёра».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння акадэміі Дарыя апынуўся ў спліцкім «Хайдуку», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сціпэ Плецікоса. Калі Дарыя ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з заграбскім «Дынама» ў фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паражэнне з лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыя, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне і атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.

Мог перайсці ў «Шальке 04», дортмундскую «Барусію», «Рому», «Кайзерслаўтэрн» і кіеўскае «Дынама»[3]. Аднак «Шахцёр» быў найбольш пэўны і прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі з’ехалі ва Украіну, і Дарыя прыняў прапанову з Данецка.

Харвацкі легіянер дэбютаваў у «Шахцёры» 12 ліпеня 2003 года ў матчы супраць запарожскага «Металурга». Бернд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусціў Срна на замену замест бразільца Брандау. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» з лікам 3:0. Першы матч за «Шахцёр» у еўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЕФА 24 жніўня 2003 года супраць бухарэсцкага «Дынама»[4].

У снежні 2016 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Срны ў «Барселону», аднак абаронца застаўся ва Украіне. У верасні 2017 года была пацверджана станоўчая допінг-проба Срны і пазней ён быў дыскваліфікаваны да 22 жніўня 2018 года. У красавіку 2018 года абвясціў аб зыходзе з «Шахцёра».

У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Кальяры»[5].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2019 года вярнуўся ў данецкі «Шахцёр», калі стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Луіша Каштру[6]. З 2020 года стаў працаваць спартыўным дырэктарам клуба.

У кастрычніку 2023 года, пасля звальнення Патрыка ван Леўвена[7] і да прызначэння Марына Пушыча[8] быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Шахцёра».

«Хайдук»

«Шахцёр»

  1. Darijo Srna // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Darijo Srna // FBref
  3. "Динамо могло купить Модрича и Эдуардо за смешную цену" (руск.). football.ua (10 кастрычніка 2008). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  4. Протокол: «Динамо» 2-0 Шахтёр. shakhtar.com.
  5. Срна стал игроком «Кальяри» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Срна вернулся в донецкий «Шахтер». Он вошел в тренерский штаб Каштру (руск.). by.tribuna.com.
  7. Срна назначен и.о. главного тренера донецкого "Шахтера" (руск.). football.by (16 кастрычніка 2023). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Босниец Пушич возглавил донецкий "Шахтер" (руск.). football.by (24 кастрычніка 2023). Праверана 25 кастрычніка 2023.