Даўжанка (рака)
Даўжанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Басейн | 272 км² |
Расход вады | 1,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча |
• Каардынаты | 53°46′37,70″ пн. ш. 29°29′48,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Месцазнаходжанне | на ўскраіне аграгарадка Доўгае |
• Вышыня | 142,7[1] м |
• Каардынаты | 53°36′25″ пн. ш. 29°49′19″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Бялыніцкі раён, Клічаўскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжанка — рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 5 км у Бялыніцкім раёне. Плошча вадазбору 272 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰.
Асноўныя прытокі: Рудка (справа), Гудка (злева).
Выток за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча Бялыніцкага раёна, вусце прыкладна за 0,2 км ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Даўжанка Клічаўскага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у тым ліку па тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы». Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, мелкаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да вёскі Доўгае Клічаўскага раёна схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. На вадазборы пераважае лес. У басейне ракі возера Стаячае.
Каля ракі населеныя пункты Дубно, Доўгае, Закупленне, Даўжанка і інш.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-34-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)