Двухпарнаногія (Diplopoda) — клас мнаганожак. 13 атрадаў, у т.л. кіўсякі (3 атрады). Каля 50 тыс.відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Наземныя жывёлы, жывуць у месцах з павышанай вільготнасцю: лясным подсціле, глебе, пад камянямі або бярвёнамі і інш. На Беларусі найбольш пашыраны прадстаўнікі атраду касцянак і гроначнікаў. У Белавежскай пушчы 15 відаў, з якіх дамінуцюь странгілазома чорная (Strongylosoma pallipes) і гламеры конекса (Glomeris connexa).
Цела выцягнутае, цыліндрычнае, падзелена на галаву і сегментаванае тулава, большасць членікаў якога мае 2 пары ног (адсюль назва). У большасці 1-2 ядавітыя залозкі. Развіццё з анамарфозам. Кормяцца гніючымі расліннымі рэшткамі. Удзельнічаюць у глебаўтварэнні, спрыяюць гуміфікацыі і мінералізацыі адмерлых частак раслін. Некаторыя пашкоджваюць карэнні сельскагаспадарчых раслін.