Джамала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джамала
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 жніўня 1983(1983-08-27) (40 гадоў)
Месца нараджэння Ош, Кіргізская ССР, СССР
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2001- наст.
Пеўчы голас сапрана[1]
Інструменты вакал[d]
Жанры опера, джаз, соўл, блюз
Узнагароды
Народны артыст Украіны honorary citizen of Kyiv Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
jamalamusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джамала (укр.: Джамала, крымскатат.: Camala, Джамала; сапраўднае імя Сусана Джамаладзінава укр.: Сусанна Джамаладінова, крымскатат.: Susana Camaladinova, Сусанна Джамаладинова) — украінская оперная і джазавая спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), якая выконвае аўтарскую музыку на стыку джаза, соўла, world music і рытм-н-блюза, электроннай музыкі і госпела. Вядомасць Джамале прынёс выступ на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля 2009» у Юрмале, дзе яна атрымала гран-пры. Пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне 2016».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джамала нарадзілася 27 жніўня 1983 года ў Ошы Кыргызскай ССР. Яе бацька — крымскі татарын, маці — армянка.[2][3] Джамала і яе бацька — мусульмане, маці — хрысціянка. Джамала нарадзілася ў Кыргызстане, паколькі яе продкі былі прымусова дэпартаваныя пры Сталіне, але сям’я вярнулася ў Крым, калі Украіна абвясціла незалежнасць.

Яшчэ ў дзяцінстве Джамала выявіла сваю цягу да музыкі; зрабіла свой першы прафесійны запіс ва ўзросце 9 гадоў з выкананнем 12 дзіцячых і народных крымскататарскіх песень. Джамала скончыла музычную школу і паступіла ў Сімферопальскі музычны каледж[4], пасля чаго скончыла Нацыянальную музычную акадэмію ў Кіеве па спецыяльнасці оперны спеў. Яе цікавасць да джазу і эксперыменты з соўлам і ўсходняй музыкай змянілі яе планы на будучую кар’еру. Падчас вучобы ў Кіеве Джамала актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах кіеўскай культурнай арганізацыі крымскіх татар.

Першыя крокі перад шырокай публікай Джамала зрабіла ў 15 гадоў. На працягу наступных некалькіх гадоў удзельнічала ў дзясятках песенных конкурсаў ва Украіне, Расіі і Еўропе; сярод прэстыжных узнагарод, якія яна атрымала, — ад італьянскага міжнароднага конкурсу 1 Concorso Europeo Amici della musica. З 2001 года — сольны вакаліст квінтэта Beauty Band. На дзіцячым джазавым фестывалі Do#Dj у 2006 годзе Джамала атрымала спецыяльную ўзнагароду і ўвагу знакамітай харэографкі Алены Калядзенка, якая запрасіла яе выканаць галоўную ролю ў яе шматжанравым музычным і балетным спектаклі.

Ключавым момантам у кар’еры Джамалы стала яе выступленне на міжнародным конкурсе маладых поп-выканаўцаў «Новая хваля – 2009», дзе яна атрымала галоўны прыз. Трыумф ёй прыносяць розныя сцэнічныя выступленні — ад Масквы да Берліна, а таксама буйныя тэлешоу ва Украіне, такія як цырымонія „TV Triumph2009“, трыб’ют-канцэрт Майкла Джэксана і «калядныя сустрэчы Алы Пугачовай». Часопіс Cosmopolitan назваў яе «адкрыццём года», таксама яна стала лаўрэатам прэміі Elle «выканаўца года». Нягледзячы на напружаны графік, Джамала таксама прысвячае час класічнай музыцы, здымаючыся летам 2009 года ў оперы «Іспанская гадзіна» Марыса Равеля, а ў лютым 2010 года ўдзельнічала ў опернай пастаноўцы Васіля Барчатава.

На пачатку 2011 года Джамала прыняла ўдзел у нацыянальным адборы Еўрабачання з песняй «Smile», і выйшла ў фінал конкурсу. З-за супярэчнасцей у падліку галасоў спявачка вырашыла выйсці з гонкі.

Пасля анексіі Крыма Расіяй сям’я Джамалы засталася ў Крыме. На конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» Джамала прадстаўляла Украіну з песняй «1944». Песня прысвечана дэпартацыі крымскіх татар у 1944 годзе і, у прыватнасці, гісторыі яе прабабулі, якая страціла адну з дачок падчас дэпартацыі ў Сярэднюю Азію. Уначы 15 мая ў фінале «Еўрабачання» Джамала перамагла з 534 баламі, а 16 мая прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў ёй ганаровае званне «Народная артыстка Украіны».

Музычныя нумары[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у канцэртах[правіць | правіць зыходнік]

  • Новая хваля 2013 – «У осени твои глаза»
  • YUNA 2014 – «Чому квіти мають очі»
  • Новая хваля 2014 – «Beautiful»

Удзел у тэлевізійных і святочных музычных праграмах[правіць | правіць зыходнік]

  • «Калядныя сустрэчы Алы Пугачовай у Кіеве» – «Песня о Джамале»
  • «X-Factor (Украіна)» – «Заплуталась» (дуэт), «Иные»

Зноскі

  1. https://www.unian.ua/culture/372733-djamala-cholovik-yakiy-ne-e-mojim-fanatom-ne-miy-cholovik.html Праверана 24 чэрвеня 2010.
  2. Джамала: Моя мама христианка-армянка, папа крымский татарин-мусульманин Архівавана 24 лютага 2016 года.. UA-Report. 25 лютага 2011. Праверана 20 красавіка 2015.
  3. Интервью с Джамалой. Арт-журнал Thenordar (27 жніўня 2014). Праверана 20 красавіка 2015.
  4. Crimean singer in line to represent Ukraine at Eurovision. The Guardian (11 лютага 2016). Праверана 11 лютага 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]