Дзмітрый Алегавіч Рагозін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Алегавіч Рагозін
руск.: Дмитрий Олегович Рогозин
Сцяг Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці «Раскосмас» Сцяг
24 мая 2018 — 15 ліпеня 2022
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік Ігар Камароў
Пераемнік Юрый Барысаў
Сцяг Намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Сцяг
23 снежня 2011 — 18 мая 2018
Прэзідэнт Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Кіраўнік урада Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў
Папярэднік Сяргей Барысавіч Іваноў
Пераемнік Юрый Іванавіч Барысаў
Сцяг Пастаянны прадстаўнік Расіі ў НАТА Сцяг
2 студзеня 2008 — 23 снежня 2011
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Кіраўнік урада Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Канстанцін Васільевіч Тоцкі
Пераемнік Аляксандр Віктаравіч Грушко
Сцяг Намеснік Старшыні
Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі
29 снежня 2003 — 5 сакавіка 2004
Сцяг Старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па міжнародных справах
19 студзеня 2000 — 29 снежня 2003
Папярэднік Уладзімір Пятровіч Лукін
Пераемнік Канстанцін Іосіфавіч Касачоў
Сцяг Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па праблемах Калінінградскай вобласці, звязаным з пашырэннем Еўрапейскага союза
13 ліпеня 2002 — 20 студзеня 2004
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Сцяг Старшыня
Усерасійскай палітычнай партыі «Радзіма»
Сцяг
2004 — 2006
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Александр Міхайлавіч Бабакоў

Нараджэнне 21 снежня 1963(1963-12-21) (60 гадоў)
Бацька Алег Канстанцінавіч Рагозін
Маці Тамара Васільеўна Рагозіна
Жонка Таццяна Генадзьеўна Рагозіна
Дзеці Сын Аляксандр Дзмітрыевіч Рагозін
Нацыянальнасць рускі
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Партыя НПРФ
(2001—2003)
Радзіма
(2003—2006)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1999) і доктар тэхнічных навук (2016)
Дзейнасць журналіст, палітык, дыпламат, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Званне падпалкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Сайт rogozin.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмі́трый Але́гавіч Раго́зін (руск.: Дмитрий Олегович Рогозин; нар. 21 снежня 1963, Масква, РСФСР, СССР, цяпер Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны. Быў членам партыі «Радзіма».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Масква 21 снежня 1963 года ў сям’і вайскоўцаў. Бацька, Алег Канстанцінавіч Рагозін, быў генералам. Маці, Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева), была лекаркай.

Вучыўся ў школе, дзе вывучалі французскую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава на аддзяленне журналістыкі. У 1982 годзе ажаніўся з Таццянай Серабраковай (цяпер Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: англійская мова, італьянская мова, чэшская мова, іспанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.

Пасля заканчэння вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах трапіць у Дзяржаўную Думу Расіі, але прайграў.

У сакавіку 1997 года Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў апанентам Б. Ельцына. Выступаў з патрыятычнымі заявамі.

Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 года вёў перамовы з Еўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 года Рагозін прызначаны прадстаўніком Расіі пры НАТА[1].

23 снежня 2011 года прызначаны намеснікам старшыні ўрада Расіі[2]. Дзмітрый Рагозін адказваў за ваенна-прамысловую дзейнасць ва ўрадзе Расіі. 8 мая 2014 года самалёту, якім ён ляцеў у Прыднястроўе, было забаронена перасякаць паветраную прастору Украіны, і ён вымушаны быў ляцець праз Балгарыю і Румынію[3].

18 мая 2018 года вызвалены з пасады намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» з 24 мая 2018 па 15 ліпеня 2022 года.

21 снежня 2022 года як кіраўнік групы ваенных дарадцаў знаходзіўся ў Данецку, трапіў пад абстрэл і быў паранены[4].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

17 сакавіка 2014 года ў дачыненні Рагозіна, у ліку іншых расійскіх і ўкраінскіх палітыкаў, былі ўведзены санкцыі за публічныя заклікі да анексіі Крыма, якія прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША, Канаду, краіны ЕС, Швейцарыю і Аўстралію, а таксама арышт актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых краін[5]. Рагозін заявіў, што ані рахункаў, ані нерухомасці за межамі Расіі не мае[6].

29 снежня 2015 года Служба бяспекі Украіны абвясціла Рагозіна персонай нон грата ва Украіне, яму забаранілі ўезд у краіну[7].

З 21 чэрвеня 2018 года Рагозін знаходзіцца ў санкцыйным спісе Украіны[8][9].

Напрыканцы кастрычніка 2018 года НАСА запрасіла Рагозіна наведаць ЗША. Гэта было спробай зберагчы адносіны, аднак пад ціскам крытыкі з боку сенатараў на пачатку студзеня 2019 года дырэктар Джым Брайдэнстайн адмяніў візіт[10][11].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президента Российской Федерации от 6 апреля 2009 года № 356 Архівавана 28 ліпеня 2013.
  2. Дмитрий Рогозин назначен Заместителем Председателя Правительства
  3. Расійскаму віцэ-прэм’еру забаранілі ляцець у Малдову цераз Украіну.(недаступная спасылка) ТВі. 08.05.2014.
  4. tass.ru
  5. [https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32020R0398&from=EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2020/398 of 13 March 2020 implementing Regulation (EU) No 269/2014 concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine].
  6. Рогозин посмеялся в Twitter над санкциями со стороны США // НТВ.Ru. web.archive.org (19 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2014. Праверана 14 мая 2023.
  7. В Украину запретили въезд евродепутату и прострелившему себе ногу Рогозину (руск.). Апостроф. Праверана 14 мая 2023.
  8. [https://www.president.gov.ua/documents/1762018-24362 УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №176/2018 Про рішення Ради національної безпеки і оборони України від 21 червня 2018 року «Про застосування та внесення змін до персональних спеціальних економічних та інших обмежувальних заходів (санкцій)»].
  9. РОГОЗІН Дмитро Олегович - біографія, досьє, активи | Війна і санкції (укр.). sanctions.nazk.gov.ua. Праверана 14 мая 2023.
  10. King, Ledyard. Facing blowback, NASA chief withdraws invite to Russian official sanctioned by US (англ.). USA TODAY. Праверана 14 мая 2023.
  11. NASA administrator rescinds invitation to Russian counterpart after backlash on Capitol Hill.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]