Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
сцяг
10-ы старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
сцяг
з 8 мая 2012
Прэзідэнт: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
3-і старшыня партыі «Адзіная Расія»
з 26 мая 2012
Папярэднік: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
сцяг
3-і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
7 мая 2008 — 7 мая 2012
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Пераемнік: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
сцяг
Першы намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
14 лістапада 2005 — 7 мая 2008
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў
Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Прэзідэнт: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
сцяг
8-ы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі
30 кастрычніка 2003 — 14 лістапада 2005
Прэзідэнт: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік: Аляксандр Стальевіч Валошын
Пераемнік: Сяргей Сямёнавіч Сабянін
сцяг
2-і старшыня Савета Міністраў — член Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы
з 18 ліпеня 2012
Папярэднік: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
 
Партыя: КПСС (да 1991);
Адзіная Расія (з 2012).
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава
Навуковая ступень: кандыдат юрыдычных навук
Прафесія: юрыст
Дзейнасць: старшыня Урада РФ
Месца працы:
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 14 верасня 1965(1965-09-14)[1][2] (53 гады)
Імя пры нараджэнні: Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Бацька: Анатоль Апанасавіч Мядзведзеў
Маці: Юлія Вяніямінаўна Шапашнікава
Жонка: Святлана Уладзіміраўна Мядзведзява (Ліннік)
Дзеці: Ілья Дзмітрыевіч Мядзведзеў
 
Сайт: da-medvedev.ru
 
Аўтограф: Signature of Dmitry Medvedev.svg
 
Узнагароды:
Медаль У памяць 1000-годдзя Казані
Прэмія Урада Расійскай Федэрацыі

замежныя:

Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля, Венесуэла
Medal10Astana.png
Ордэн Славы (Арменія)

Дзмі́трый Анато́льевіч Мядзве́дзеў (14 верасня 1965, Ленінград, СССР) — Прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі, трэці Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2008 — 2012).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук (1990). У 19901999 на выкладчыцкай працы ў СПбДУ, у 19901995 — саветнік мэра Санкт-Пецярбурга, эксперт Камітэта па знешніх сувязях мэрыі. У 1998 годзе вайшоў у склад савета дырэкратоў Брацкага лесапрамысловага камбіната.

У 1999 прызначаны намеснікам кіраўніка апарата Ураду Расійскай Федэрацыі. У 1999—2000 — намеснік, у 2000—2003 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, у 2003—2005 — яе кіраўнік. У 2005—2008 — першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.

10 сакавіка 2008 года абраны Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі ў першым туры.

З 8 мая 2012 года старшыня Урада Расійскай Федэрацыі. З'яўляецца таксама членам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай Дзяржавы, старшынёй Савета міністраў Саюзнай Дзяржавы. Рашэнні, якія прымаюцца ў Саюзнай Дзяржаве, ім узгадняюцца, а большасць з іх рэалізуюцца пад яго непасрэдным кіраўніцтвам[5].

Абвінавачванні ў карупцыі[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 2017 г. Аляксей Навальны апублікаваў фільм-расследаванне Фонда барацьбы з карупцыяй «Он вам не Димон» прысвечанае меркаваным карупцыйным схемам прэм'ер-міністра Д. Мядзведзева[6]. 22 сакавіка дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ ад Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі В. Рашкін накіраваў дэпутацкі запыт кіраўніку Следчага камітэта Расіі, а таксама кіраўнікам ФСБ, МУС РФ і Пракуратуры РФ з патрабаваннем праверыць дадзеныя аб карупцыйнай дзейнасці Д. Мядзведзева, аб якой расказана ў расследаванні Навальнага[7]. 26 сакавіка ў каля 100 гарадах Расіі прайшлі мітынгі супраць карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады, аб якой заяўлена было ў фільме. 5 красавіка Дзяржаўная Дума РФ адхіліла прапанову фракцыі КПРФ праверыць матэрыялы, апублікаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй А. Навальнага прысвечаныя Старшыні ўраду[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]