Дзмітрый Антонавіч Сцяпура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Антонавіч Сцяпура
Дата нараджэння 1872
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Дзмітрый Антонавіч Сцяпура (1872, Ліда — ?) — беларускі педагог, асветнік, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычнае аддзяленне Кіеўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі ў 1897 годзе. З кастрычніка 1897 года працаваў выкладчыкам Віленскага парафіяльнага вучылішча, з ліпеня 1898 года працаваў у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, з жніўня 1900 года быў галоўным інспектарам народных вучылішч Ковенскай губерні, з кастрычніка 1906 года працаваў загадчыкам канцылярыяй апекуна Віленскай навучальнай акругі, з 1909 па 1914 год — дырэктар Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. Арганізаваў пры семінарыі педагагічны музей, які абслугоўваў таксама патрэбы слухачоў мясцовых летніх настаўніцкіх курсаў і выкладчыкаў пачатковых школ Рагачоўскага павета. Адзін з арганізатараў адкрыцця краязнаўчых экскурсій па гістарычных мясцінах Расійскай імперыі для навучэнцаў Віленскай навучальнай акругі. Быў першым дырэктарам (1914—1918)[1] Мінскага настаўніцкага інстытута, адкрытага 21 лістапада 1914 года. Пасля выкладаў у гэтым інстытуце логіку, псіхалогію, педагогіку.

Адным з першых асветнікаў у Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя. Сцяпура ўсвядоміў неабходнасць перабудову школы, падкрэсліваў, што ідзе перагляд сістэм, метадаў і прыёмаў навучання і выхавання. Ён умела спалучаў практычную дзейнасць з распрацоўкай пытанняў па педагогіцы, педагагічнай падрыхтоўцы народных настаўнікаў. Абапіраючыся на перадавыя педагагічныя ідэі свайго часу, прапагандаваў ідэі К. Д. Ушынскага, М. І. Пірагова. У 1916 годзе арганізаваў кароткатэрміновыя педагагічныя курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых школ Гомельскага павета, нядзельную школу па навучанні грамаце дарослых.

Удзельнічаў у з’ездзе выкладчыкаў сярэдніх школ Расіі па эксперыментальнай псіхалогіі ў чэрвені 1915 года, з’ездзе педагогаў настаўніцкіх інстытутаў Расіі ў жніўні 1917 года і інш.

Адмоўна ставіўся да прыходу бальшавікоў да ўлады. Да 1921 выкладаў у сярэдніх навучальных установах Яраслаўля, потым вярнуўся ў Менск, выкладаў у Менскім педагагічным тэхнікуме, на I-х агульнаадукацыйных курсах. У 1924 годзе працаваў у Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, Наркамаце асветы БССР.

Аўтар артыкулаў па гісторыі адукацыі, праблемах педагогікі і адукацыйнай сістэмы Беларусі. Апублікаваў шэраг прац па методыцы навучання ў пачатковай школе, выкладання літаратуры.

Педагагічная дзейнасць Сцяпура адыграла немалаважную ролю ў развіцці народнай асветы, падрыхтоўцы народных настаўнікаў у Беларусі.

У 1930—1931 гадах абвінавачваўся ў прыхільнасці да «нацыянал-дэмакратызму». Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Э.К. Дорошевич, М.С. Мятельский, П.С. Солнцев. Антология педагогической мысли Белорусской ССР. — М.: Педагогика, 1986. — С. 271-272.
  • М.А. Ткачоў, У.С. Пасэ, Г.Р. Сянькевіч і інш. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. — Мн.: Нар. асвета, 1985. — С. 399—402.
  • Очерки истории школы и педагогической мысли народов СССР. Конец XIX — начало XX в. — М., 1991. — 337 с.
  • Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.