Перайсці да зместу

Дзяляцічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзяляцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
213 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231423
Аўтамабільны код
4
Дзяляцічы на карце Беларусі ±
Дзяляцічы (Беларусь)
Дзяляцічы
Дзяляцічы (Гродзенская вобласць)
Дзяляцічы

Дзяля́цічы[1] (трансліт.: Dzialiacičy, руск.: Делятичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета. Знаходзяцца на левым беразе Нёмана за 30 км да паўночнага захаду ад Навагрудка, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Любча — Уселюб. Насельніцтва 213 чал. (2008).

Дзяляцічы адзін з даўніх цэнтраў гістарычнай Навагрудчыны. Упершыню ўспамінаецца пад 1361 годам у «Хроніцы» Віганда як велікакняжацкі двор з воласцю на левым беразе Нёмана, «на Русі» на поўнач ад Навагрудка («transeunt in Russyam in terram Delitcz»). У Wegebericht за 1385 год Дзяляцічы таксама ўспамінаюцца як велікакняжацкі двор у Наваградскай зямлі («Dolletitsch des koninges hoff im lande czu Nowgarthen»). У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Юліяніі.

З XVII ст. Дзяляцічы ў ліку радзівілаўскіх уладанняў, на карце Т. Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка. У першай палове XVII ст. у Дзяляціцкім двары быў кальвінісцкі збор, млын, бровар, карчма, агароды, сад і стаў. Станам на 1652 год у мястэчку быў рынак, тры вуліцы (Наваградская, Уселюбская і Віленская) і царква[2].

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзяляцічы ў складзе Любчанскай воласці Навагрудскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1869 год у мястэчку пяць вуліц — Наваградская, Уселюбская, Віленская, Любчанская і Юрыдыка. У 1870-я гады ў мястэчку царква, школа, млын і 2 крамы. Станам на 1897 год — 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.

Падчас 1-й сусветную вайны з 1915 года Дзяляцічы акупаваны нямецкімі войскамі, у 1918—1920 гадах мястэчка пачаргова займалі палякі і бальшавікі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дзяляцічы ў складзе Польшчы. З 1939 года — вёска ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Дзяляціцкага сельсавета. Да 18 верасня 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Вераскоўскага сельсавета[3].

Станам на 2014 год у Дзяляцічах працуе школа.

  • 1652—101 двор, у т.л. 19 на рынку, 82 на трох вуліцах; у мястэчку жылі толькі хрысціяне[2], пазней пасяліліся іўдзеі колькасць якіх з часам павялічвалася;
  • 1751 — 69 двароў;
  • 1819—113 двароў;
  • 1830—335 муж., у т.л. шляхта — 4, духоўны стан — 1, мяшчане-хрысціяне і сяляне — 285, мяшчане-іўдзеі — 44, жабракі — 1[4];
  • 1859 — 75 двароў[5];
  • 1875—770 чал. (71 двор);
  • 1897—1509 чал. (229 двароў);
  • 1971—895 чал.;
  • 1993—393 чал.[6];
  • 2008—213 чал.
Брукаванка

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Кальвінісцкі збор
  • Фальварак Дубы Бярнацкія

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 332.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 413.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 379.
  6. Шаблюк В. Дзяляцічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 235.