Дубраўскае вадасховішча
Дубраўскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 54°04′59,38″ пн. ш. 27°47′21,74″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Мінская вобласць |
Даўжыня | 5,5 км |
Шырыня | 1,25 км |
Плошча | 3,45 км² |
Аб'ём | 0,0224 км³ |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Упадаюць | Дубраўка, Усяжа |
Выцякаюць | Усяжа |
Год напаўнення | [[1984 (1986[1])]] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ду́браўскае[2] — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі на мяжы з Мінскім раёнам за 26 км на паўночны ўсход ад Мінска. З’яўляецца рэзервовым вадаёмам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы[1].
Вадасховішча створана ў 1984 (1986[1])годзе на рацэ Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскі Раўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, сом, карп і іншыя рыбы.
У 2002 годзе на вадасховішчы паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ўведзена ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 246. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дубраўскае вадасховішча Архівавана 28 лістапада 2012.
- Дубровское водохранилище Архівавана 1 жніўня 2014. (руск.)
- Дубровское водохранилище Архівавана 8 лютага 2013. (руск.)
- Сайт «Смалявіцкі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства»